Расейскі амбасадар заявіў, што напад на Беларусь Крэмль будзе разглядаць як напад на РФ


Амбасадар РФ у Менску Барыс Грызлоў паўтарыў тэзіс Уладзіміра Пуціна пра тое, што Расея гатовая ваяваць за Беларусь «усімі магчымымі сродкамі ўзбраення». 

«Прэзідэнт Расеі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін дакладна сказаў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ў выпадку нападу на тэрыторыю Беларусі мы будзем лічыць гэта нападам на Расею. Ваенная дактрына Расейскай Федэрацыі мяркуе ў гэтым выпадку адказ усімі нашымі магчымымі сродкамі ўзбраення», – падкрэсліў Грызлоў у інтэрв’ю СТВ.

21 ліпеня расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што развязванне агрэсіі супраць Беларусі будзе азначаць агрэсію супраць РФ. «На гэта мы будзем адказваць усімі існымі ў нас сродкамі», – заявіў ён, яўна намякаючы на ядравую зброю.

Аналітыка
Блеф ці рэальны план агрэсіі? Чаму Пуцін і Лукашэнка пагражаюць Польшчы
2023.07.24 18:33

Раней, 13 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён атрымаў ад Расеі ядравыя бомбы, кожная з якіх здольная імгненна забіць каля мільёна чалавек. Паводле самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, узгадніць з Крамлём выкарыстанне такой зброі не праблема і ён зробіць гэта без ваганняў. «Няхай ворагі дрыжаць», – заявіў ён.

Аналітыка
Лукашэнка прыгразіў знішчыць мільён чалавек. Тлумачым, чаму, хутчэй за ўсё, гэта блеф
2023.06.14 19:42

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў