Данія гатовая перадаць Украіне самалёты F-16


Данія ўслед за Нідэрландамі заявіла пра гатовасць перадаць Украіне амерыканскія знішчальнікі F-16. 

«Я ганаруся тым, што Данія разам з Нідэрландамі ахвяруе знішчальнікі F-16 для барацьбы Украіны за свабоду супраць Расеі і яе бессэнсоўнай агрэсіі», – сказаў міністр абароны Якаб Элеман-Енсэн.

Паводле міністра, Данія падтрымлівае Украіну непахісна і можа лічыцца лідарам у «кааліцыі знішчальнікаў», якая ў тым ліку арганізуе падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў на F-16. Паведамляецца, што Данія таксама будзе працаваць, каб іншыя краіны далучыліся да кааліцыі і ўнеслі свой уклад у барацьбу за свабоду Украіны.

Прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што Украіна атрымае 19 знішчальнікаў F-16. Першыя шэсць самалётаў Данія плануе перадаць пад Новы год, яшчэ пяць – цягам 2024 года.

Гэтыя заявы былі зробленыя на фоне візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Данію. «Рыхтуем дадатковыя добрыя навіны для ўкраінскіх ваяроў. Рухаемся далей у пытанні F-16», – паведаміў прэзідэнт у сваім Telegram-канале.

Раней Зяленскі падчас афіцыйнага візіту ў Нідэрланды паведаміў пра дасягненне «прарыўных дамоўленасцяў» наконт паставак сучасных баявых самалётаў. Паводле яго, Нідэрланды пагадзіліся перадаць Украіне 42 знішчальнікі F-16.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна атрымае 42 знішчальнікі F-16
2023.08.20 17:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў