Уцечка радыяцыі з Запарожскай АЭС можа быць расцэнена як атака на NATO


Парламентарыі Вялікай Брытаніі і ЗША папярэджваюць, што наўмыснае пашкоджанне Расеяй Запарожскай АЭС, якое прывядзе да ўцечкі радыяцыі, будзе расцэньвацца як парушэнне 5-га артыкулу статуту NATO – то бок разглядацца як напад на ўвесь Альянс.

«ЛЮБОЕ наўмыснае пашкоджанне, што пацягне патэнцыйную ўцечку радыяцыі на ўкраінскім ядравым рэактары, будзе парушэннем артыкулу 5 NATO», – напісаў у Twitter брытанскі дэпутат, старшыня спецкамітэта па абароне ў Палаце абшчын Тобіяс Элвуд.

Такім чынам ён пракаментаваў інфармацыю пра тое, што Расея можа рыхтаваць правакацыі на захопленай АЭС.

Элвуду адказаў сябра Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Адам Кінзінгер:

«Гэта нават не абмяркоўваецца. Любая ўцечка заб’е людзей у краінах NATO. Гэта аўтаматычна артыкул пяць».

Hавiны
Рызыка ядравага выбуху выключаная, але могуць быць выкіды. Чаго чакаць ад Запарожскай АЭС
2022.08.20 09:48

Нагадаем, і Расея, і Украіна заявілі 18 жніўня, што рыхтуецца правакацыя на Запарожскай АЭС у горадзе Энэргадар, якая захоплена расейскімі вайскоўцамі. Расея абвінавачвае Украіну, Украіна – Расею.  Абодва бакі публікавалі мапы магчымага забруджвання ад аварыі на Запарожскай АЭС. Згодна з гэтым сцэнарам, закрануць можа і Беларусь, і Польшчу.

Аналітыка
Расея і Украіна паказалі страшныя мапы магчымай аварыі на Запарожскай АЭС. Усё напраўду гэтак дрэнна?
2022.08.19 18:15

Раней украінскія ўлады заяўлялі, што расейскія вайскоўцы неаднаразова абстрэльвалі ЗАЭС у мэтах правакацыі. Акрамя таго, ёсць звесткі, што расейцы размясцілі вайсковую тэхніку са зброяй і выбухоўкай у машынных залах энергаблокаў № 1 і № 2. Улады Расеі ў сваю чаргу вінавацяць у абстрэлах атамнай станцыі ўкраінскую армію.

Аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны (ISW) раней адзначаў, што расейскія войскі выкарыстоўваюць Запарожскую атамную электрастанцыю, каб узмацніць страх ядравай катастрофы і знізіць жаданне Захаду падтрымліваць Украіну.

Hавiны
Расея і Украіна заявілі, што на Запарожскай АЭС рыхтуюць правакацыю. Аварыя можа зачапіць Беларусь
2022.08.18 23:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў