Расея і Украіна заявілі, што на Запарожскай АЭС рыхтуюць правакацыю. Аварыя можа зачапіць Беларусь


Што ўкраінскі, што расейскі прагнозы гіпатэтычнай аварыі паказваюць, што радыеактыўныя рэчывы могуць заляцець на тэрыторыю Беларусі. Расейскі прагноз горш для Румыніі, украінскі – для Беларусі.

Украінскі сцэнар патэнцыйнай катастрофы такі:

Расейскі сцэнар – такі:

Магчымы сцэнар ядравай катастрофы на Запарожскай АЭС. Выява: МИД России / Twitter

Ранкам 18 жніўня Міністэрства абароны Расеі заявіла, што Украіна нібыта рыхтуе правакацыю на захопленай расейскімі войскамі Запарожскай атамнай электрастанцыі. Днём украінская выведка заявіла, што гэта расейцы рыхтуюць правакацыю на той АЭС. Абодва бакі называюць адну дату: 19 жніўня.

З расейскага боку падрыхтоўку правакацыі тлумачаць тым, што Украіна разгортвае ў раёне Запарожжа пасты радыяцыйнага назірання і ладзіць трэнаванні на выпадак радыяцыйнага забруджвання, рыхтуе войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны да магчымай аварыі на АЭС. Чаму б гэтага не рабіць на тле навінаў пра мінаванне расейцамі атамнай электрастанцыі і абстрэлы ў раёне АЭС, расейскі бок не тлумачыць.

З украінскага боку заўважаюць, што на АЭС абвясцілі нечаканы выходны на 19 жніўня і пакінуць на станцыі толькі аператыўны персанал, а таксама што станцыю тэрмінова пакінулі супрацоўнікі «Росатаму». Украінскі бок таксама сцвярджае, што Мінабароны Расеі заяўляе пра падрыхтоўку тэракту Збройнымі сіламі Украіны, каб абвінаваціць Украіну ў тым, што збіраюцца зрабіць самі.

Украінскі бок вінаваціць у абстрэлах АЭС Расею, Расея – Украіну. Генеральны сакратар Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Антонью Гутэрыш раней заклікаў «адвесці ўсіх вайскоўцаў і вайсковую тэхніку ад станцыі і пазбягаць любых іншых размяшчэнняў вайсковых сілаў або вайсковага абсталявання на гэтай тэрыторыі», Расея адмовіла. Пазней Еўразвяз і 42 краіны заклікалі Расею пакінуць тэрыторыю Запарожскай АЭС.

18 жніўня Гутэрыш сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім ва Львове – казаў, што ў сітуацыі з Запарожскай АЭС «мусіць перамагчы здаровы сэнс» і што ААН падтрымае наведванне АЭС інспектарамі МАГАТЭ.

Hавiны
Радыяцыйная небяспека: куды бегчы, як хавацца і што рабіць з ёдам
2022.03.16 19:03

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў