«Сёння мір стане бліжэйшым». Зяленскі прыбыў на саміт «Вялікай сямёркі» ў Японію


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 траўня прыбыў з візітам у Японію, дзе праходзіць саміт «Вялікай сямёркі». Пра гэта паведамляе CNN.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны / president.gov.ua

У горадзе Хірасіма ўкраінскі прэзідэнта сустрэнецца з лідарамі дзяржаў «Вялікай сямёркі» – Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, ЗША, Канады, Францыі, Італіі і Японіі.

«Японія. G7. Важныя сустрэчы з партнёрамі і сябрамі Украіны. Бяспека і ўзмацненне супрацы для нашай перамогі. Сёння мір стане бліжэйшым», – напісаў Уладзімір Зяленскі ў тэлеграм.

Прэзідэнт Украіны скіраваўся ў Японію на вайсковым самалёце ЗША з гораду Джыда (Саудаўская Аравія), дзе ён выступіў на саміце Лігі арабскіх дзяржаў.

Чакаецца, што на саміце прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвесціць пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму $ 375 млн.

Агляд
Падобна, Украіне дадуць амерыканскія самалёты «F-16». Вось што аб гэтым сведчыць
2023.05.19 23:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў