У Менску адбываецца ператрус у кватэры кіраўніка Malanka Media Паўла Марыніча


Сілавікі зладзілі ператрус па месцы прапіскі кіраўніка Malanka Media і платформы ZUBR Паўла Марыніча. Прычыны невядомыя, але днямі Марыніча судзілі ў Беларусі завочна.

Павал Марыніч на Malanka Media. Вільня, Літва. 19 траўня 2021.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат з сям’ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу. У Менску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі ўвесь гэты час не быў. Пакуль я не ведаю, што яны там шукаюць, проста ствараюць “конскі тупат”, а можа чарговую крымінальную справу ўжо сфальсіфікавалі», – сказаў Павел Марыніч.

18 сакавіка яго пакаралі ў Беларусі 4 гадамі калоніі завочна нібыта за распрацоўку плана аб зрыве рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе. Нібыта праз гэта чальцы ЦВК і камісіяў па рэферэндуме атрымалі не меней за 11 тысячаў лістоў з пагрозамі.

Разам з Марынічам судзілі таксама кіраўніцу ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алену Жываглод, стваральніка платформы «Голас» Паўла Лібера і старшага дарадцу Святланы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага.

Hавiны
СК распачаў спецыяльнае вядзенне супраць Паўла Лібера, Алены Жываглод, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага
2023.12.28 16:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў