У Празе пройдзе трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету. Пачалася рэгістрацыя


З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай 23 і 24 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта ўжо трэцяя сустрэча суполак і арганізацыяў беларусаў замежжа.

Прага, Чэхія.
Фота: Aron Molnar / pixabay.com

Канферэнцыю ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады.

«Асноўныя тэмы Канферэнцыі – узмацненне патэнцыялу беларускай супольнасці за мяжой і наладжванне сталай працы па найбольш актуальных напрамках», – гавораць арганізатары.

Зарэгістравацца на Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету можна па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў