У Беларусі ад сёння даражэе прыродны газ


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі павялічыла тарыф на транспартаванне прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў. Адпаведная пастанова ведамства № 1 ад 10 студзеня апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Газавая камфорка.
Фота: Pixaby / pixabay.com/

Згодна з пастановай, тарыф на транспартаванне прыроднага газу вырасце з 21,01 рубля за 1 тыс. кубаметраў да 22,27 рубля. Падаражэнне складзе амаль 6 %.

Дакумент набыў моц з 20 студзеня.

Папярэдні раз транспартаванне газу даражэла ў студзені 2023 года.

Павышэнне тарыфу ў выніку мусіць павялічыць кошт камунальных паслугаў, якія плацяць беларусы.

Нагадаем, што беларусаў, якія з’ехалі за мяжу і трапілі ў спіс «дармаедаў», абавязалі аплочваць камунальныя паслугі па поўных тарыфах нават за тыя месяцы, калі яны яшчэ не былі ўключаныя ў «дармаедскую» базу.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў