У Мінабароны пракаментавалі рассыланне позваў: «Праводзіцца зверка ўліковых звестак»


Міністэрства абароны Беларусі заяўляе, што масавае рассыланне позваў беларусам – гэта «штогадовае планавае правяранне зверкі ўліковых звестак ваеннаабавязаных і ўнясення зменаў у іх» на даручэнне Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Паводле ведамства, праводзіцца стандартнае правяранне, падчас якой «грамадзяне выклікаюцца для зверкі наяўных звестак шляхам асабістага кантакту з імі па месцы працы ці вучобы, а таксама па месцы жыхарства ў мясцовых органах улады і вайсковых камісарыятах». «Пры гэтым выклік грамадзянаў для гутаркі праводзіцца ў працоўным парадку, у тым ліку праз тэлефон і позвамі», – тлумачыць начальнік 4-га ўпраўлення Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення УС РБ Аляксандр Шальпук.

Таксама ў Мінабароны падкрэслілі, што вайскова-ўліковая работа мае выключна планавы характар, а яе завяршэнне плануецца да канца гэтага года.

Ізноў жа ў ведамстве заявілі, што ніякія мабілізацыйныя дзеянні ў Беларусі не праводзяцца.

Разбор
Беларускіх вайскоўцаў паслалі на мяжу з Украінай з чырвонымі павязкамі на руках. Гэта кепскі знак
2022.10.19 10:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў