Рэкі перасыхаюць, лясы гараць, жывёлы і расліны паміраюць. Кліматычныя падзеі свету ў здымках


Гэтым летам многія краіны свету пражылі і працягваюць адчуваць на сабе наймацнейшую спякоту за апошнія дзясяткі гадоў. Анамальна высокая тэмпература прывяла да асушэння рэк і азёр, страт уражаю, гібелі жывёлінаў і людзей з-за пажараў. «Белсат» сабраў здымкі, якія распавядаюць аб наступствах змянення клімату.

У выніку мацнейшай засухі за апошнія 70 гадоў у Італіі, узровень вады ў найбуйнейшым возеры краіны Гарда (Garda), значна знізіўся. З-за гэтага сталі бачныя камяні, якія дагэтуль былі пад вадой. Сірміёнэ (Sirmione), Італія.
Фота: Flavio Lo Scalzo / Reuters / Forum
Выпаленае сонцам поле сланечнікаў. Сельскагаспадарчыя культуры ў Харватыі панеслі вялікую шкоду з-за моцнай засухі і анамальна высокай тэмпературы ў сезоне. Загрэб, Харватыя.
Фота: Davor Javorovic / Xinhua News Agency / Forum
Мужчына ідзе міма лодкі, якая стаіць на высахлым беразе канала, падчас мітынгу на балоце Ум-эль-Ўада (Umm El Wadaa). Мясцовыя жыхары патрабуюць вырашэння праблемаў з дэфіцытам вады і засухай. Шматгадовая засуха і малая колькасць ападкаў, а таксама скарачэнне плыні рэк з суседніх Турцыі і Ірана, пашкодзілі балоцістыя тэрыторыі Ірака, ператварыўшы іх у патрэсканую зямлю. Людзі, сродкі да існавання якіх залежаць ад рэсурсаў паўднёвых балот, з цяжкасцю зводзяць канцы з канцамі, таму многія вымушаныя з’язджаць у пошуках іншай працы. Насірыя (Nasiriyah), Ірак.
Фота: Asaad Niazi / AFP / East News
Амаль высахлы рукаў ракі Люара (Loire) з-за мацнейшай засухі ў краіне. Люарксас (Loireauxence), Францыя.
Фота: Stephane Mahe / Reuters / Forum
Мёртвая змяя ляжыць на выпаленай зямлі пасля моцнага ляснога пажару ля дэльта ракі Парана (Parana Delta). Энтрэ-Рыёс (Entre Rios), Аргентына.
Фота: Juan Mabromata / AFP / East News
Жанчына ідзе пад дажджом праз Грынвіцкі парк у Лондане. Некалькі тыдняў магутнай спякоты прывяло да засухі і перасохлай зямлі ў краіне. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Yui Mok / PA Images / Forum
Выпалены пажарам лес ля гораду Эль-Кала (el-Kala). У выніку хвалі пажараў у Алжыру, выкліканых засухай і моцнай спякотай, загінулі па меншай меры 38 чалавек. Эль-Кала (el-Kala), Алжыр.
Фота: AFP / East News
Жанчына катаецца на дошцы для серфінгу на возеры Сэр-Пансон (Serre-Ponçon), узровень якога знізіўся на 14 метраў з-за засухі ў Французскіх Альпах (French Alps), Францыя.
Фота: Joel Saget / AFP / East News
Нізкі ўзровень вадасховішча Ля-Віннюэля (La Vinuela). Малага, Іспанія. Эксперты кажуць, што змяненне клімату, выкліканае дзейнасцю чалавека, павялічвае інтэнсіўнасць і частату экстрэмальных пагодных з’яў, такіх як спякота, засуха і лясныя пажары.
Фота: Jorge Guerrero / AFP / East News
Лясны пажар бушуе на забалочаных тэрыторыях ля дэльта ракі Парана (Parana Delta). Энтрэ-Рыас (Entre Rios), Аргентына.
Фота: Juan Mabromata / AFP / East News
Мужчына ідзе па высахламу берагу ракі Рэйн (Рэйн). Нямецкія палітыкі заявілі, што зніжэнне ўзроўню вады ў рацэ пагражае прамысловасці ў рэгіёне. Кёльн (Cologne), Германія.
Фота: Thilo Schmuelgen / Reuters / Forum
Высахлая частка ракі Гўард’яна (Guadiana) пад сярэднявечным мостам Пуэнтэ-дэ-ля-Мэста (Puente de la Mesta). Анамальна высокая тэмпература ў Іспаніі гэтым летам прывяла да асушэння рэк і азёр. Віллярта-дэ-лёс-Монтэс (Villarta de los Montes), Іспанія.
Фота: Thomas Coex / AFP / Esat News
Фота
Каліфорнія ў агні. Як выглядае сёлетні найбуйнейшы лясны пажар у ЗША
2022.08.03 19:45

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў