У Баранавічах пасярод дарогі ўтварылася вялікая яма


У Баранавічах пасярэдзіне праезнай частцы праваліўся асфальт, ніхто не пацярпеў. Яма ўтварылася на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Камуністычнай у Паўднёвым мікрараёне, паведамляе газета «Наш край».

У Баранавічах проста пасярод дарогі ўтварылася вялікая яма. Крыніца: brestcity.com

У нядзелю 18 чэрвеня горад затапіла. Паводле папярэдняй інфармацыі, моцны лівень мог падмыць цэнтральны каналізацыйны калектар, у выніку чаго адбылося абвальванне.

Мясцовыя жыхары самастойна абмежавалі рух і ўсталявалі агароджу каля ямы. Зараз там працуюць спецыялісты водаканалу і дарожныя працоўныя «Баранавічырамбуда». Галоўны інжынер водаканалу Васіль Дзюбінскі паведаміў, што пачалося аднаўленне пашкоджання на каналізацыйнай сетцы.

У Баранавічах проста пасярод дарогі ўтварылася вялікая яма.
У Баранавічах проста пасярод дарогі ўтварылася вялікая яма. Крыніца: brestcity.com

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Пакуль гарадскія аўтобусы маршрутаў № 6 і № 8 будуць курсіраваць па вуліцы Савецкай.

Hавiны
Непагадзь на захадзе Беларусі: у Горадні – залева, у Баранавічах – град
2023.06.18 21:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў