Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся да старшыні Нацыянальнага банку Паўла Калаура.
Латушка адзначыў, што Нацбанк дае непраўдзівую інфармацыю пра інфляцыю. Паводле яго звестак, кошты ў Беларусі за год выраслі не на 9,4%, а амаль на 15%.
«Беларусы ратуюць грошы з банкаў, а Нацбанк спрабуе гэта схаваць. Вы завышаеце звесткі па аб’ёмах дэпазітаў у банках. На справе агульны абʼём дэпазітаў фізічных асоб амаль у 2 разы ніжэйшы за паказаны ў справаздачах Нацбанку», – заявіў кіраўнік НАУ.
Зняпраўдзіў ён і звесткі адносна золатавалютных рэзерваў. Паводле яго, яны складаюць не $ 7,7 млрд, а каля $ 6 млрд.
Такія звесткі, заявіў Латушка, былі атрыманыя ад супрацоўнікаў Нацыянальнага банку.
МГ belsat.eu