Расея нанесла ракетны ўдар па Дняпры, ёсць забітыя і параненыя


Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведамляе, што раніцай 19 красавіка горад Дняпро і яшчэ два паселішчы рэгіёну зазналі ракетны абстрэл.

Вынікі ракетнай атакі на Дняпро.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

«У Дняпры гарыць пяціпавярховік. Ён часткова зруйнаваны. Пад заваламі могуць быць людзі», – напісаў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак у сваім Telegram-канале каля 6-й раніцы.

Акрамя таго, у абласным цэнтры былі пашкоджаныя два інфраструктурныя абʼекты.

Станам на 08:00 вядома пра 2 забітых і 15 параненых у выніку атакі на Дняпро.

Таксама расейцы атакавалі Крывы Рог і Сынэльныкава. У кожным  паселішчы пацярпелі трое асобаў. Пазней у Сынэльныкаве ад атрыманых раненняў памерла 8-гадовая дзяўчынка.

А 9-й гадзіны МУС Украіны ўдакладніў інфармацыю наконт ахвяраў расейскай атакі: у Дняпры 2 асобы загінулі і 20 пацярпелі, а ў Сынэльныкаўскім раёне загінулі 6 асобаў, у тым ліку двое дзяцей.

«Суспільне» паведамляе, што Расея ўчыніла масаваную ракетную атаку на цывільныя інфраструктурныя абʼекты «Укрзалізниці» ў Дняпры і вобласці. Ёсць параненыя сярод чыгуначнікаў. Праца чыгуначнага вакзалу ў Дняпры прыпыненая.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў