Павел Латушка: У Лукашэнкі ўпершыню з’явіцца намеснік


Пра што Аляксандр Лукашэнка размаўляў з Уладзімірам Пуціным за зачыненымі дзвярыма? Чаму незаконнага кіраўніка Беларусі запрасілі на паседжанне расейскага Савету бяспекі? Размовы з кіраўнікамі расейскіх спецслужбаў ды міністрамі абароны і замежных справаў. Каментуе намеснік кіраўніка АПК і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Сяргей Пеляса: Як вы ацэньваеце нечаканы выклік Лукашэнкі ў Маскву? Мы ведаем, пра што яны адкрыта казалі. Што засталося за зачыненымі дзвярыма ў Крамлі?

Павел Латушка: Лукашэнку запрасілі на Савет бяспекі Расеі. Савет бяспекі ў кожнай краіне называецца па-рознаму, але ўсё ж гэта закрытая структура, дзе абмяркоўваюцца больш важныя стратэгічныя пытанні і прымаюцца рашэнні. Лукашэнку запрасілі на паседжанне Савету бяспекі ў якой якасці? У якасці губернатара аднаго з рэгіёнаў РФ? Фактычна гэта паказвае ягоную суб’ектнасць. Расея кантралюе тэрыторыю Беларусі. Калі б ён быў сустаршынём Савету бяспекі, тады можна сказаць, што гэта ў межах гэтак званай Саюзнай дзяржавы, але ён сядзеў як адзін з запрошаных. На яго, думаю, ціснулі ў справе пашырэння ўдзелу Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны. Гэта было галоўнаю мэтаю. Думаю, Пуцін стаміўся, што Лукашэнка прадае яму той сама тэзіс: паглядзіце, я бараню межы Саюзнай дзяржавы, нас хочуць акупаваць ды атакаваць з Захаду і Украіна, а я займаюся вытворчасцю зброі для вас, гэтага дастаткова, каб вы на мяне не ціснулі больш актыўна ангажавацца ў агрэсію. Гэта было мэтаю Пуціна.

Я сустракаў дзве версіі таксама. Мы не ведаем, што насамрэч адбываецца, можам здагадвацца. Анатоль Котаў у мінулай праграме казаў, што, магчыма, гэта звязана з транзітам улады, быццам Пуцін будзе патрабаваць аддаць уладу, пайсці ва Усебеларускі народны сход, бо Расея хоча замяніць прэзідэнта. Другую версію агучыў праект «Беларусь у фокусе»: сутнасць сустрэчы – у рыхтаванні новай маштабнай наступальнай аперацыі супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем беларуска-расейскай групоўкі. Як вы ставіцеся да такіх дзвюх версіяў?

Аналітыка
Чаму Лукашэнку тэрмінова выклікалі ў Маскву?
2024.04.12 17:21

Што датычыць транзіту ўлады, гэтае пытанне можа існаваць, але напэўна яно не абмяркоўвалася падчас паседжання Савету бяспекі. Навошта Пуціну гэта абмяркоўваць у прысутнасці кіраўніка выведкі, міністра абароны? Гэтыя асобы не маюць дачынення, мае дачыненне адміністрацыя Пуціна, кіраўнік якой сустракаўся з Пуціным і Лукашэнкам у Сочы некалькі месяцаў таму. Гэтага пытання не абмяркоўвалі. Што датычыць большай ангажаванасці Беларусі ў вайне: думаю, гэта была галоўная мэта. Таксама абмяркоўвалі тэму ўмоўных перамоваў, якіх нібыта хоча Пуцін. Я не веру ў гэту гісторыю. Думаю, выкарыстоўваецца прапаганда, каб стварыць на Захадзе большы ціск, што Пуцін гатовы сесці за стол перамоваў.

І каб даваць адказ расейскаму грамадству, колькі будуць забівацца і губляць жыццё расейскія салдаты на вайне, якую ён развязаў. Яму трэба тлумачыць грамадству: я выступаю за мір, але ўкраінцы вінаватыя, бо не хочуць міру. Гэтую інфармацыйную стратэгію Пуцін даручыў Лукашэнку прэзентаваць.

Лукашэнка выйшаў з гэтаю стратэгіяй, сказаў больш, чымся павінен быў. Памыліўся ў межах, бо сказаў: колькі мяжы Беларусі – тры тысячы з Украінай і ЕЗ. На 650 кіламетраў ён дабавіў гэтых межаў. Ён спрабаваў апеляваць да расейскага грамадства, выкарыстоўваючы расейскія прапагандысцкія медыі: маўляў, не патрабуйце большага ангажавання ў вайну, бо Беларусь бароніць Саюзную дзяржаву, бароніцца ад патэнцыйнага ўдару ў спіну Расеі, якая вядзе вайну супраць Украіны. Гэта хлусня. На Захадзе ніхто не плануе выступаць з агрэсіяй супраць Беларусі. Гэта б стварыла падобную сітуацыю, як стварыла Расея ў адносінах да Украіны. Як Захад будзе бараніць міжнароднае права, калі ажыццявіць такія ж дзеянні ў адносінах да Беларусі? Пуцін гэта разумее.

Інтэрв’ю
«Я стаміўся? Так. Я спынюся? Не дачакаецеся». Латушка пра вынікі працы і пераможныя планы
2023.12.31 21:00

Што датычыць Украіны, сам Лукашэнка сябе падманвае. Ён кажа, што ўкраінцы пабудавалі ўзмацненне на мяжы з Беларуссю, што там мінныя палі, агароджа. І што, Украіна будзе атакаваць Беларусь? Навошта Украіне атакаваць Беларусь, калі яна вядзе цяжкую вайну на сваёй тэрыторыі і галоўная мэта – вызваліць сваю тэрыторыю? Гэта ўсё хлуслівыя тэзісы. Што датычыць перамоваў, Лукашэнка выглядае блазнам, бо Расея не зацікаўленая ў мірных перамовах, пакуль не акупуе тэрыторыяў Украіны, ужо ўпісаных у Канстытуцыю РФ. Уявіце сітуацыю, што Пуцін пагаджаецца на перамовы, едзе ў Швейцарыю і кажа, што спыняе вайну. І што, ён збірае Дзяржаўную думу, Савет федэрацыі, і кажа, маўляў, мы вырашылі ўнесці змены ў Канстытуцыю, але мы не заваявалі ўсе гэтыя тэрыторыі, таму адмаўляемся і перакрэсліваем, перапісваем мапу, захоўваем толькі тыя тэрыторыі, дзе сёння знаходзімся? Пакуль яны не акупуюць усіх тэрыторыяў, упісаных у Канстытуцыю, ім няма сэнсу спыняцца. Мы верым, што гэта не адбудзецца, і таму нам трэба дапамагаць Украіне. Лукашэнка выходзіць як блазан і гэтую гульню прэзентуе медыям. У адным кантэксце ён бароніцца, бо не хоча большай ангажаванасці, ён не хоча ўваходзіць у вайну. Для яго гэта ўнутраныя рызыкі – для ўлады і для адказнасці. З другога боку, ён выглядае як блазан, бо прадае штучны тэзіс расейскай прапаганды, што, маўляў, мы за мір.

Пра тое, што размова была пра большае заангажаванне Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, можа сведчыць факт, што расейскія журналісты задавалі пытанні Лукашэнку пра ўдзел Беларусі ў вайне. Можна дапусціць, там у рэдакцыях ведаюць, пра што маглі размаўляць у Крамлі, ці ім хтосьці гэта падказаў. Адносна ўдзелу Беларусі ў вайне мы ведаем, што рэжым Лукашэнкі больш актыўна браў удзел у пачатку: наданне тэрыторыі, ракетныя атакі.  Потым гэта спынілася. Натуральна, ён падтрымлівае і на словах, і прамысловасцю. Якая можа быць магчымасць пашырэння ўдзелу? У чым Масква можа быць зацікаўленая?

Можа быць некалькі варыянтаў. Першы – вайскова-прамысловы комплекс. Ён ужо дапамагае РФ. Што кажуць пра оптыку і мікрасхемы, гэта ўсё адбываецца, і Лукашэнка ў гэтым зацікаўлены. Ён зарабляе на вайне і на смярцях украінцаў. Ён будзе прадаваць і займацца вытворчасцю зброі столькі, колькі будзе патрабаваць РФ. Гэта ягоныя асабістыя грошы – на падтрыманне эканомікі і сваёй улады. Іншыя элементы – пытанне выкарыстання тэрыторыі Беларусі. Яе могуць выкарыстаць некалькімі спосабамі. Першы – абстрэлы з тэрыторыі Беларусі Украіны з выкарыстаннем авіяцыі. Другі элемент – агрэсія, якая можа ажыццяўляцца. Што датычыць патэнцыйнага ўдзелу беларускай арміі ў агрэсіі, Лукашэнка гэтага не хоча, але падрыхтаваўся. Ён настолькі вытрэнаваў Сілы спецыяльных аперацыяў, Узброеныя сілы Беларусі, што патэнцыял удзелу даволі высокі. Але гэта рэальна толькі пры базавай умове – калі на тэрыторыі Беларусі з’явяцца расейскія войскі. Толькі тады гэты сцэнар можна разглядаць. Яго можна разглядаць у бок Украіны і краінаў Захаду, але гэта не сцэнар беспасярэдняй агрэсіі да NATO, а дэстабілізацыя сітуацыі на межах, правакацыі, стварэнне канфлікту, каб NATO больш рэсурсаў і сродкаў скіравала на абарону сваіх межаў, а менш сродкаў і рэсурсаў аддавала Украіне. У гэтым стратэгічная роля Лукашэнкі.

Але ён баіцца: у 2022 годзе ён надаў тэрыторыю Беларусі, калі ракеты ляцелі і забівалі ўкраінцаў, украінцы не адказалі Лукашэнку канвенцыйнаю зброяй. Лукашэнка баіцца, таму каля Мазыра паставіў паветраную абарону, закупіў такую колькасць С-300, С-400, «Іскандэраў»…

Ён закупляе сродкі паветранай абароны, створаныя базы ў Лунінцы, Зябраўцы, Мачулішчах. Ён разумее: калі будзе больш ангажавацца ў вайну рэальнымі вайсковымі дзеяннямі з тэрыторыі Беларусі – украінцы дадуць адказ.

Поўная версію інтэрв’ю – у відэа вышэй.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 18.04.2024

belsat.eu

Стужка навінаў