Франак Вячорка: «Супольны запуск балістычных ракет – гэта адкрыты плявок Лукашэнкі ў бок Захаду»


У Нямеччыне 19 лютага прайшоў другі дзень Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры праграмы «Студыя Белсат» распавёў, аб чым размаўляюць палітыкі на канферэнцыі, а таксама выказаўся пра сённяшні сумесны запуск балістычных ракет Пуціна і Лукашэнкі.

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.
Фота: Белсат

Франак Вячорка падзяліўся, што заходнія краіны засцярожаны тым, што зараз адбываецца ва Усходняй Еўропе. Сёння сітуацыя вакол Украіны стала галоўнай тэмай на Мюнхенскай канферэнцыі.

«Вельмі адметна, што Пуцін і Лукашэнка сёння запускалі балістычная ракеты ў той час, як Уладзімір Зяленскі і віцэ-прэзідэнтrа ЗША Камала Харыс вырашалі якім чынам дээскалаваць сітуацыю», – дзеліцца Франак Вячорка.

Цэлы дзень 19 лютага прыходзілі трывожныя звесткі з «ДНР» і «ЛНР» і ў Мюнхене ўсе абмяркоўвалі што ж рабіць, распавядае Вячорка. Сёння ў Мюнхен прыехала вялікая ўкраінская дэлегацыя, міністр замежных спраў Дмітро Кулеба. Быў арганізаваны круглы стол, дзе абмяркоўвалі, якім чынам можна дапамагчы Украіне. Падчас дэбатаў выступіла Святлана Ціханоўская, міністарка замежных справаў Канады, былы кіраўнік ЦРУ і былы міністр абароны ЗША, міністр замежных справаў Даніі. «Кожны мае свой погляд, але думаю, што ёсць агульнае адчуванне, што ўкраінцам трэба дапамагчы. Пасля гэтай канферэнцыі тыя лідары, якія на яе прыехалі, вернуцца з большай упэўненасцю, што дзейнічаць трэба рашуча», – кажа Франак Вячорка.

Таксама дарадца Святланы Ціханоўскай сказаў, што калі Лукашэнка ўвядзе ядзерную зброю на тэрыторыя Беларусі, то гэта абсалютна зменіць дынаміку бяспекі ў рэгіёне. Тады трэба будзе ўзбройваць увесь рэгіён, а дамоўленасці па Венскаму пратаколу перастануць працаваць.

«Тое, што сёння адбылося, супольны запуск балістычных ракет, гэта адкрыты плявок Лукашэнкі ў бок Захаду. Гэта зроблена з мэтай запалохаць і паказаць, што іх не хвалюе санкцыі, ні заявы Захаду пра недапушчальнасць распаўсюду зброі і вяртання ядзерных ракет у Беларусь».

У беларускіх інтарэсах каб Украіна была незалежнай і свабоднай, кажа Вячорка. «Таму мы робім усё, каб украінская тэма гучала, як гучала беларуская. Але мы нагадваем, што калі мы гаворым пра суверэнітэт Украіны, трэба не забываць, што побач ёсць Беларусь, суверэнітэт якой ужо парушаны, бо там знаходзяцца замежныя расейскія войскі і ўжо зроблена заява, што гэтыя войскі не вернуцца. Таму глядзець трэба на Украіну, але таксама сачыць за тым, што адбываецца на поўнач ад яе».

Падчас канферэнцыі каманда Святланы Ціханоўскай спрабуе тлумачыць, што ў Беларусі пытанне дэмакратыі і свабодных выбараў непарыўна звязаны з пытанне незалежнасці:

«Нам цяжка будзе здабыць дэмакратыю, не маючы незалежнасці, – кажа дарадца Ціханоўскай. Мы спрабуем патлумачыць, што сітуацыя развіваецца імкліва і калі зараз не будзе рашучых дзеянняў, санкцыяў, ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, то ён працягне гуляць у гэтую гульню ў ролі васала Пуціна. Ён хутка ўвайшоў у гэтую ролю і яму так камфортна, але мы павінны яму патлумачыць, што так доўга працягвацца не будзе».

На сённяшніх сустрэчах Мюнхенскай канферэнцыі Беларусь абмяркоўвалі ў кантэксце ўкраінска-расейскага крызісу, таксама былі сустрэчы з міністрамі замежных спраў шэрагу краінаў і амерыканскімі сенатарамі.

«Мы казалі, што вельмі важнай інвеставаць у ідэнтычнасць. Тое, што адрознівае Украіну ад цяперашняй Беларусі гэта тое, што ва Украіне есць моцныя незалежныя медыя, грамадзянская супольнасць, вялікая сетка ініцыятываў, якія працягваюць працаваць. Таксама ва Украіне на высокім узроўні захоўваецца і абараняецца ўкраінская мова, людзі ганарацца тым, што яны ўкраінцы. У беларусаў таксама гэта есць, але нашмат ніжэйшым узроўні, бо дзяржава гэтым не займаецца. І ўсё, што рабілася раней было не дзякуючы дзяржава, а насуперак. Таму зараз важна падтрымаць усе культурныя праекты і ініцыятывы, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць, а таксама медыяпраекты».

Сёння на Мюнхенскай канферэнцыі выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, але яго сустрэчы са Святланай Ціханоўскай не адбылося.

Поўную размову з Франакам Вячоркай можна паглядзець тут:

Hавiны
«Украіна хоча міру». Галоўныя заявы другога дня Мюнхенскай канферэнцыі
2022.02.19 21:05

АД belsat.eu

Стужка навінаў