Медыі раскрылі імёны яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі ва Украіне на баку Расеі і загінулі


Украінскі праект «Потерь.НЕТ», што збірае звесткі пра загінулых расейскіх вайскоўцаў, паведаміў пра яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку агрэсара. Гэта Вячаслаў Моніч і Павел Макараў. На гэтыя звесткі звярнула ўвагу радыё «Свабода».

Нарадзінцы Беларусі Павел Макараў і Вячаслаў Моніч, якія загінулі ва Украіне. Крыніца: poternet.site

Нарадзінец Пінску Вячаслаў Моніч загінуў 25 сакавіка летась. Мужчына, якому на той момант было 48 гадоў, служыў у 9-м упраўленні дэпартаменту аператыўнай інфармацыі 5-й службы ФСБ Расеі.

19 красавіка 2022-га загінуў 35-гадовы нарадзінец Менску Павел Макараў. Ён ваяваў у складзе выведнай роты парашутна-дэсантнага палка. Служыў у расейскай арміі паводле кантракту. Мужчыну пахавалі ў Кастраме.

Раней розныя крыніцы паведамлялі пра гібель 16 беларусаў, якія ваявалі ва Украіне на баку Расеі: Андрэй Бабко, Раман Гровіч, Васіль Курловіч, Аляксандр Шыянаў, Пётр Лузанаў, Павел Яўглеўскі, Ілля Курналёў, Уладзіслаў Чарноў, Мікалай Маркаў, Ігар Валачылаў, Аляксей Цішкевіч, Віталь Загнеткін, Аляксандр Міхайлаў, Іван Ігнаценка, Яраслаў Асташкоў і Сяргей Ланавенка.

Аналітыка
Што вядома пра беларусаў, якія ваююць на баку Расеі
2022.06.04 11:00

Пры гэтым сотні беларусаў ваююць за Украіну ў складзе добраахвотніцкіх фармаванняў. Цяпер вядома як мінімум пра 36 ваяроў, які загінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Ваяры
Беларускія кулямётчыкі заслужылі пахвалу камандзіра ў баях з расейцамі
2024.01.01 15:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў