З’явілася аўдыяверсія серыі кніг Святланы Алексіевіч


Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і фонд «Kamunikat» стварылі аўдыяверсію серыі кніг «Галасы Утопіі» нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

Вокладка адной з пяці кніг серыі «Галасы Утопіі».
Фота: Ірына Арахоўская

«Галасы Утопіі» – гэта пяць кніг: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд».

«Унікальнасць серыі ў тым, што найноўшае выданне аўтарка дапоўніла запісамі з уласнага дзённіку і новымі гісторыямі, а таксама скасавала праўкі цэнзараў», – расказвае каманда праекту.

Агучвалі кнігі прафесійныя акторы: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.

«Гісторыі, апісаныя ў кнігах, неймаверна перагукваюцца з сённяшнімі падзеямі. Часам было складана зразумець, ці то гэта гісторыя з кнігі, ці то апошнія навіны. Каманда хацела б яшчэ раз падкрэсліць іншы бок вядомых гістарычных падзей, а таксама тое, што, здавалася б, далёкая гісторыя насамрэч нашмат бліжэйшая, чым падаецца», – прыцягваюць стваральнікі аўдыяверсіі.

Дзе слухаць?

Праз спасылкі ніжэй можна выбраць любую зручную платформу, каб паслухаць творы. Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і фонд «Kamunikat» рэкамендуюць захаваць аўтарскую чарговасць выданняў дзеля найлепшага ўражання:

«У вайны не жаночы твар» (пераклад Валянціна Акудовіча),

«Апошнія сведкі» (пераклад Барыса Пятровіча),

«Цынкавыя хлопчыкі» (пераклад Андрэя Хадановіча),

«Чарнобыльская малітва» (пераклад Уладзіміра Арлова),

«Час сэканд хэнд» (пераклад Сяргея Дубаўца).

Аўтарская музыка і мантаж гуку ў праекце ад Дзмітрыя Фрыгі. Запіс: Павел Сініла. Прадзюсар праекту: Яраслаў Іванюк. Вокладкі: Ірына Арахоўская.

Hавiны
Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры прысудзілі нарвежскаму пісьменніку Фосэ
2023.10.05 15:22

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў