Амбасадарка ЗША: Лукашэнка ўсе 27 гадоў здаваў Расеі суверэнітэт і незалежнасць


Спецыяльная пасланніца Злучаных Штатаў па Беларусі Джулі Фішэр, якую Беларусь адмовілася прыняць як амбасадарку, дала інтэрв’ю радыё «Свабода», у якім расказала пра стаўленне да рэпрэсіяў, санкцыяў, міграцыйнага крызісу і іншых тэмаў.

Што Джулі Фішэр сказала радыё «Свабода», сцісла:

  • Выказала салідарнасць з асуджанымі ў «справе Ціханоўскага» – гэтая салідарнасць ёсць з боку ЗША, Еўразвязу, Вялікай Брытаніі і Канады. Ёсць і разуменне таго, што прысуды несправядлівыя, абуральна жорсткія. Справы дзевяці сотняў палітвязняў «даюць імпульс нашай палітыцы санкцыяў» і прымушаюць засяродзіцца на тым, што яшчэ можна зрабіць, каб «дамагчыся прарыву ў сітуацыі ў Беларусі». Фішэр разумее, што дзевяці сотням сем’яў «дарагая кожная гадзіна».
  • Цяперашні статус Фішэр – не амбасадарка, а спецыяльная пасланніца. Адбылася пагаршэнне дачыненняў ЗША і Беларусі, але «ў выніку мы насамрэч пашырылі нашыя дачыненні, цяпер Беларусь як бы існуе і па-за сваімі межамі».
  • Магчымасць кантактаў між ЗША і рэжымам Лукашэнкі захоўваецца ў Менску і Вашынгтоне. Штаты «добра ўсведамляюць», што нельга ўступаць у працэсы, якія прывядуць да вызвалення толькі некалькіх палітвязняў, калі іншыя застануцца за кратамі. Мэта ЗША – вызваленне ўсіх палітвязняў.
  • Рэжым Лукашэнкі загадзя спланаваў міграцыйны крызіс, «актыўна заахвочваў неабароненых людзей» ехаць у Беларусь з фальшывымі абяцаннямі, што яны трапяць у Еўразвяз. «Гэты бяздушны падыход да жыццяў нагадвае такі самы бяздушны падыход і да сваіх уласных грамадзянаў у Беларусі». Але рэжым памыліўся ў разуменні, «што такое Еўропа».
  • Штатам зараз «пара крытычна ацаніць бягучую сітуацыю і вярнуцца да разгляду сапраўдных прычынаў усяго гэтага — палітычнага крызісу, які працягваецца ў Беларусі». Крызіс вырашыцца, калі «рэжым уступіць у канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў, каб урэшце ў краіне прайшлі новыя выбары пад міжнародным назіраннем».
  • Санкцыі не дзейнічаюць імгненна, але яны дасягаюць сваіх мэтаў. У тым ліку ў Беларусі санкцыі прыводзілі да вызвалення палітвязняў. Уздзеянне цяперашніх санкцыяў «ужо бачнае», задача – працягваць, пакуль палітвязні не будуць вызваленыя.
  • «Бясспрэчна, пытанне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі надзвычай важнае для Злучаных Штатаў». «Усе 27 гадоў свайго знаходжання ва ўладзе Лукашэнка саступаў і здаваў Расеі суверэнітэт і незалежнасць Беларусі», між суверэнітэтам і сваёй уладай Лукашэнка «кожны раз выбірае не Беларусь, а захаванне ўлады».
  • Праз каронавірусныя абмежаванні магчымасці ў выдачы візаў у ЗША ў амбасады абмежаваныя, такая сітуацыя, падобна захаваецца і ў 2022 годзе.
  • Ідэю прызнаць ГУБАЗіК тэрарыстычнай арганізацыяй Фішэр «не прыбірала з парадку дня», але яна сама сябе пытае, «што нам гэта дасць, куды нас прывядзе і як паўплывае на сітуацыю ў Беларусі?»
Артыкулы
Амбасадарка Джулі Фішэр: «Санкцыйны ціск з боку ЗША толькі ўзмацніцца»
2021.12.05 22:38

АА belsat.eu

Стужка навінаў