Затрыманні ў Берасці і на мяжы, Францкевіч у ШІЗА. Хроніка рэпрэсіяў за 18 чэрвеня


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што чыняцца супраць беларускага народу, за 18 чэрвеня.

Сілавікі затрымалі Ігара Чаркашына – малодшага брата добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў у 2015 годзе на Данбасе. Паводле «Нашай Нівы», хутчэй за ўсё, затрыманне адбылося яшчэ 7 чэрвеня. Сябры мяркуюць, што Ігара Чаркашына затрымалі на працы разам яшчэ з двума яго калегамі. Магчыма, знайшлі нешта ў смартфонах. На спробы родных нешта даведацца пра затрыманага ім нічога не адказваюць.

На беларуска-расейскай мяжы каля Добруша затрымалі жыхара Бабруйску Вячаслава Голуба – гэта адбылося 12 чэрвеня. Мужчына вяртаўся рэйсавым аўтобусам з Расеі, пасля праверкі дакументаў яму не аддалі пашпарт і затрымалі. Верагодна, мужчына зараз знаходзіцца ў ІЧУ Добруша. У мінулым годзе мужчына ставіў свечкі ў падтрымку Украіны каля помніка ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што актывісту анархісцкага руху Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА. Яго ўтрымліваюць там амаль тры месяцы. Ён быў асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў калоніі №22 «Воўчыя норы» ў Івацэвіцкім раёне, яму дазволілі патэлефанаваць жонцы. Раней палітвязень быў ў лякарні: яго шпіталізавалі 27 красавіка, ён праходзіў абследаванне. Сваякі апошнім часам не мелі ад яго ніякай інфармацыі. Нагадаем, у зняволенні ў Рыгора Кастусёва выявілі анкалагічнае захворванне.

Hавiны
«Хацелі зрабіць Беларусь краінаю, якой можна ганарыцца». Абраная прэзідэнтка – пра Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
2023.06.18 11:01

Роўна тры гады таму былі затрыманыя палітвязні Эдуард і Віктар Бабарыка. Банкір Віктар Бабарыка збіраўся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Імаверна, ён быў самым папулярным кандыдатам. 18 чэрвеня 2020 года яго разам з сынам затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Праз год яго асудзілі на 14 гадоў калоніі нібыта за хабар і адмыванне грошай. Ягонага сына судзяць проста цяпер, а сам Віктар Бабарыка знік пасля чутак пра збіццё – пра яго няма ніякай інфармацыі з красавіку.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў