ВУП Беларусі ў 2022 годзе скараціўся на 4,7 %


Па выніках мінулага года валавы ўнутраны прадукт Беларусі скараціўся на 4,7 % у супастаўных цэнах у параўнанні з 2021 годам. Пры гэтым чыноўнікі планавалі рост беларускай эканомікі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод.
Фота: BelSteelWorks / Facebook

ВУП Беларусі летась склаў Br 191,37 млрд, але гэта на 4,7 % менш у супастаўных цэнах у параўнанні з 2021 годам. Паводле Белстату, практычна ўсе галіны эканомікі паказалі падзенне.

У 2022 годзе ўрад Беларусі планаваў рост эканомікі ў межах 2,9 %.

Сёлета ўлады Беларусі запланавалі рост валавога ўнутранага прадукту на 3,8 % да ўзроўню 2022 года, рэальных грашовых даходаў насельніцтва – на 4,1 %, экспарту тавараў і паслуг – на 5,5 %. Акрамя таго, запланаванае запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7–8 %. Эксперты Сусветнага банку лічаць, што ў 2023 годзе ВУП Беларусі скароціцца на 2,3 %.

Hавiны
Замест росту – падзенне. Сусветны банк пагоршыў прагноз адносна ВУП Беларусі
2023.01.11 11:56

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў