Замест росту – падзенне. Сусветны банк пагоршыў прагноз адносна ВУП Беларусі


Сусветны банк пагоршыў прагноз адносна сітуацыі ў эканоміцы Беларусі ў 2023 годзе. У арганізацыі чакаюць, што яна ўпадзе ў 2023-м на 2,3 %, хоць раней прагназавалі рост на 1,5 %.

Лагатып Сусветнага банку.
Фота: epravda.com.ua

А вось прагноз на 2024 год палепшыўся: Сусветны банк чакае рост ВУП Беларусі ў памеры 2,5 % (раней было толькі на 1,6 %).

Што датычыць вынікаў за 2022 год, то таксама палепшаны прагноз. Падзенне чакаецца на ўзроўні 6,2 % супраць ранейшых 6,5 %. Афіцыйны вынікаў за мінулы год пакуль няма, але за студзень – лістапад падзенне склала 4,7 %.

У канцы 2022 года ўлады Беларусі зацвердзілі галоўныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год.

У прыватнасці, запланаваны рост валавога ўнутранага прадукту на 3,8 % да ўзроўню 2022 года, рэальных грашовых даходаў насельніцтва – на 4,1 %, экспарту тавараў і паслуг – на 5,5 %. Акрамя таго, запланавана запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7–8 %.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў