Уладзімір Пуцін паабяцаў Фінляндыі праблемы за далучэнне да NATO


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў аб планах стварыць Ленінградскую вайсковую акругу ў адказ на ўступленне Фінляндыі ў NATO.

«Узялі зацягнулі ў NATO Фінляндыю. У нас што, былі з Фінляндыяй нейкія спрэчкі? Усе спрэчкі, у тым ліку тэрытарыяльнага характару, у сярэдзіне XX стагоддзя даўно развязаныя», – сказаў Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу «Россия-1».

«Праблемаў не было. Цяпер будуць. Таму што мы будзем цяпер ствараць Ленінградскую вайсковую акругу і канцэнтраваць там пэўныя вайсковыя падраздзяленні. Навошта ім гэта трэба? Лухта нейкая проста», – адзначыў прэзідэнт Расеі.

Hавiны
Прэзідэнт Фінляндыі заявіў пра высокую рызыку эскалацыі і выкарыстання ядравай зброі
2023.09.17 19:54

Пры гэтым Пуцін таксама назваў лухтою словы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб тым, што Расея можа напасці на NATO, калі яе не спыніць ва Украіне.

«У Расеі няма ніякіх прычынаў, ніякай цікавасці – ні геапалітычнай, ні эканамічнай, ні ваеннай – ваяваць з краінамі NATO. У нас няма з імі ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзіяў адно да аднаго, няма жадання сапсаваць з імі адносіны. Мы зацікаўленыя ў развіцці стасункаў», – заявіў Пуцін.

Hавiны
Фінляндыю афіцыйна прынялі ў NATO. Расеі не спадабалася
2023.04.04 17:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў