Прэзідэнт Фінляндыі заявіў пра высокую рызыку эскалацыі і выкарыстання ядравай зброі


Фінскі прэзідэнт Саўлі Нійністэ лічыць, што Еўропа мусіць быць асцярожнай і не ігнараваць рызыку эскалацыі поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю «The New York Times», паведамляе «Еўрапейская праўда».

Прэзідэнт Фінляндыі лічыць, што вайна супраць Украіны працягнецца доўга, і хоць уварванне Расеі ў лютым 2022 года стала «трывожным сігналам» для Еўропы і NATO, цяпер гэты факт ужо паступова забываецца.

«Мы знаходзімся ў вельмі адчувальнай сітуацыі. Нават дробязі могуць вельмі моцна змяніць сітуацыю, і, на жаль, у горшы бок. У гэтым заключаецца рызыка такой шырокамаштабнай вайны. Рызыка выкарыстання ядравай зброі велізарная», – сказаў Нійністэ.

Ён таксама выступіў у абарону асцярожнай палітыкі ЗША і Нямеччыны ў пытанні перадачы Украіне таго ці іншага ўзбраення, у прыватнасці для ўдараў па акупаваным Расеяй Крыме.

«Ёсць розніца паміж тымі, хто нясе адказнасць, і тымі, хто яе не нясе… І я проста хацеў бы адзначыць: калі будзе эскалацыя да вялікай вайны, гэта будзе сусветная вайна, і тады ядравая рызыка становіцца відавочна вялікай», – лічыць прэзідэнт Фінляндыі.

Аналітыка
Якой зброі Украіне бракуе для перамогі, і чаму Захад марудзіць з пастаўкамі
2023.08.21 16:58

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў