Берасцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны пакарання. Пра гэта паведаміў палітык Анатоль Лябедзька.
«Час які мы ўсе так чакалі. Цудоўная навіна. Саша Кабанаў і Сяргей Пятрухін на волі. Так хочацца іх абняць. Так хочацца, каб усе палітвязні сёння сталі Сашам і Сяржуком!», – паведаміў Анатоль Лябедзька.
У красавіку 2021 году іх асудзілі да трох гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак» і абразы прадстаўнікоў улады і суддзі.
Сяргей Пятрухін адбываў тэрмін у калоніі «Віцьба», а Кабанаў – адразу ў наваполацкай калоніі, а потым яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму.
Антон Тачняк belsat.eu