Замест кадзіла – аўтамат? У беларускае войска набіраюць святароў


З 1 лістапада ва Узброеных сілах Беларусі з’явілася новая пасада – інструктар для працы з вернікамі ў асабовым складзе, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі асвячаюць ежу ў святыні іконы Божай Маці «Усецарыца». Менск, Беларусь. 1 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

На гэтыя пасады прызначаюцца святары, якія маюць духоўную адукацыю, узведзеныя ў сан і прыдатныя паводле стану здароўя для праходжання тэрміновай вайсковай службы (службы ў рэзерве).

Асноўнае заданне гэтых вайскоўцаў – «удзел у духоўна-маральным выхаванні», а таксама ў «задавальненні духоўна-рэлігійных патрэбаў асабовага складу». Як тлумачыць абароннае ведамства, галоўная мэта з’яўлення такой пасады – «максімальна эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу свяшчэннаслужбоўцаў у інтарэсах фармавання воінскіх якасцяў вайскоўцаў, іхных поглядаў і настрояў, маральнага аблічча».

Цяпер ва Узброеных сілах Беларусі на гэтую пасаду назначаныя шасцёра святароў.

Hавiны
Царква – мяккая сіла рэжыму? На паліграфе святар Аляксандр Кухта
2023.11.15 17:34

СП, belsat.eu

Стужка навінаў