Беларуская спявачка Palina выдала новы альбом «Ні берага, ні дна». Стылістычна гэта найбольш разнастайная праца артысткі.
У альбоме 10 песень, з якіх толькі дзве выходзілі раней сінгламі. Сярод новага дзве песні – «Mafia» і «Саломкі» – запісаныя па-беларуску. Першая – гітарна-электронная кампазіцыя на верш беларускага паэта Віктара Жыбуля. Другая – спалучэнне электронікі з фолкам.
«У альбоме сабраныя песні пра розныя адчуванні і перыяды майго жыцця, – кажа Palina. – Ёсць пра млявыя падлеткавыя драмы і тугу па іх. Ёсць пра бессэнсоўнасць, пра сваіх, пра дэсерт, пра саломку. Ёсць пра нейкія дробязі, якія раптам дапамагаюць трымацца і не страціць розуму. Чамусьці шмат гітараў, трубаў, сірэнаў і сцвярджальных выказванняў пра каханне. Маўляў, жыць, канечне, вельмі складана, але я ўсё роўна гэта люблю і ўдзячная таму, што маю».
Паслухаць альбом можна на ўсіх лічбавых пляцоўках.
СП, belsat.eu