На Менскім моры затануў катар


Onliner паведамляе, што інцыдэнт адбыўся яшчэ 4 жніўня, але вядома пра яго стала толькі цяпер, бо пра гэта распавёў адзін з карыстальнікаў Instagram.

«Яхта ішла на вельмі вялікай хуткасці і, мяркуючы з усяго, была перагружаная, як раптам вырашыла зрабіць рэзкі эфектны разварот. І ў гэты момант яна перакулілася, а людзей раскідала па баках. Там былі і дарослыя, і дзеці, і толькі некалькі з іх былі ў выратавальных камізэльках. Усе жывыя», – піша аўтар допісу.

Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзілі журналістам Onliner у Таварыстве выратавання на водах (ТВВОД).

Некалькі відавочцаў расказваюць, што «чалавек проста катаў і хацеў зрабіць глісер на павароце», але нешта пайшло не так, і яны перакуліліся. На борце было 5 чалавек, усе засталіся жывыя. Патанулі толькі некалькі тэлефонаў.

Катар потым паднялі са дна і адбуксавалі на былую лодкавую станцыю.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў