Намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкаму знойдзены мёртвым. Асноўная версія смерці – суіцыд


Цела 51-гадовага намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіла Жука з пранікальным скразным раненнем галавы было знойдзена ў хмызняку паміж праспектам Міра і вуліцай Станцыённай у горадзе Масты Гарадзенскай вобласці, паведамляе BELPOL.

Намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіл Жук.
Фота: Наша Ніва

На месцы здарэння была знойдзенай паляўнічая стрэльба ІЖ-43, якая належала памерламу і з якой і быў выкананы стрэл. Адбылося ўсё яшчэ 12 ліпеня.

Слядоў і прадметаў, якія б указвалі на здзяйсненне ў дачыненні Міхаіла Жука злачынства, у часе агляду месца здарэння  не знайшлі. Асноўная і найбольш верагодная версія прычыны смерці – суіцыд.

Каментар
Анатоль Котаў пра смерць сярод чынавенства: Фактычна ў небяспецы кожны
2023.07.07 10:00

Праз значнае пашкоджанне галавы падчас пахавання цела Міхаіла Жука было ў зачыненай труне. У памерлага засталіся жонка, сын 1996 г. н. і дачка 2010 г. н.

4 ліпеня раптоўна памёр міністр транспарту і камунікацыяў Беларусі Аляксей Аўраменка. Міністру было 46 гадоў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў