Як праваслаўныя і каталікі адзначылі адно з галоўных хрысціянскіх святаў


У нядзелю 16 красавіка паводле юліянскага календара святкавалі праваслаўны Вялікдзень, а тыднем раней паводле грыгарыянскага календара яго адзначылі каталікі і пратэстанты. Вялікдзень – адно з галоўных хрысціянскіх святаў. Яго адзначалі нават на руінах царквы ў Турцыі і на фронце ва Украіне. Глядзіце, як гэта было. 

Праваслаўныя хрысціяне збіраюцца з запаленымі свечкамі вакол Эдыкулы (Edicule), якая традыцыйна лічыцца месцам пахавання Ісуса Хрыста, падчас цырымоніі запальвання Жыватворнага агню напярэдадні Вялікадня ў Іерусаліме, Ізраіль.
Фота: Ronaldo Schemidt / AFP / East News
Эфіопскія праваслаўныя вернікі моляцца падчас святкавання Вялікадня ў царкве Bole Medhanialem у Адыс-Абэбе (Addis Ababa), Эфіопія.
Фота: Amanuel Sileshi / AFP / East News
Вернікі моляцца падчас асвячэння пасак і велікодных яек у праваслаўнай царкве Святога Духа ў Вільні, Літва.
Фота: Mindaugas Kulbis / AP Photo / East News
Святар асвячае традыцыйныя паскі і яйкі падчас царкоўнай службы напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў Славянску, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Украінскі салдат разразае паску на праваслаўны Вялікдзень каля лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна.
Фота: Muhammed Enes Yildirim / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Велікодная цырымонія прайшла перад царквой Антак’я пад кіраўніцтвам патрыярха грэцка-праваслаўнай царквы Антакʼі Іаана X. Царква была разбураная пасля землятрусу магнітудай 7,8 у Турцыі і Сірыі 6 лютага 2023 года. Антакʼя, Турцыя.
Фота: Tolga Sezgin / NARphotos / abacapress.com / East News
Папа Францішак звяртаецца да прысутных перад падчас прамовы на Вялікдзень з лоджыі базілікі Святога Пятра ў Ватыкане.
Фота: Handout / Vatican Media / AFP / East News
Валанцёры ўпрыгожваюць тысячу пасак у выглядзе ўкраінскага герба ў Львове напярэдадні каталіцкага Вялікадня. Частку ўпрыгожаных пасак перадалі ўкраінскім вайскоўцам і перасяленцам. Львоў, Украіна.
Фота: Yuriy Dyachyshyn / AFP / East News
Традыцыйнае асвячэнне ежы арцыбіскупам Марэкам Ендрашэўскім перад касцёлам Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве, Польшча.
Фота: Tadeusz Koniarz / Reporter / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў