Спачатку вайны ва Украіне ажаніліся амаль 22 000 украінскіх пар, што больш звычайнага, і звязана, у тым ліку, з ваенным становішчам. Пра гэта распавяла намеснік Міністра юстыцыі па еўрапейскай інтэграцыі Валерыя Коломіец.
У сувязі з ваенным становішча ў краіне было вырашана спрасціць працэдуру заключэння шлюбу: зараз заключыць шлюб можна праз Zoom, а цырымонію можа правесці паліцэйскі ці вайсковец.
«Сённяшнія абставіны прыводзяць да таго, што ў людзей часам няма магчымасці чакаць. Таму што мы ўсе аказаліся ў абставінах, калі мы не ведаем, што будзе заўтра і нават сёння да вечара. Таму падаць заяўку і афіцыйна аформіць шлюб зараз можна за дзень. Людзі, якія выказалі жаданне, могуць жаніцца на працягу дня», – патлумачыла Валерыя Каламіец.
Таксама намесніца міністра адзначыла, што рэгістрацыя шлюбу можа адбывацца ў любым органе ДРАГСа (ЗАГСа) на тэрыторыі, дзе не вядуцца баявыя дзеянні. Пры гэтым шлюбы могуць рэгістраваць не толькі працаўнікі органаў ДРАГСа – гэта могуць быць і паліцыянты, і вайскоўцы. Гэта актуальна для жанчын і мужчын, якія нясуць службу.
«Яны могуць звярнуцца да свайго камандзіра і падаць заяву аб тым, што хочуць жаніцца дыстанцыйна. Такім чынам, зарэгістраваць шлюб можна нават тады, калі аднаго з сужэнцаў няма фізічна. Чалавек, які не знаходзіцца ў воінскай часці, можа быць падключаны дыстанцыйна. І нават абодва з пары могуць быць падлучаныя дыстанцыйна, проста праз Zoom», – паінфармавала Валерыя Каламіец.
Аднак не паведамляецца, ці можна заключаць шлюбы, калі нехта з пары знаходзіцца за межамі Украіны.
АД belsat.eu