Макрон: Францыя можа правесці ваенную аперацыю ва Украіне супраць Расеі


Францыя можа правесці ваенную аперацыю ва Украіне супраць Расеі, калі таго запатрабуюць абставіны. Пра гэта ў інтэрв’ю Le Parisien заявіў прэзідэнт краіны Эманюэль Макрон.

wojna na Ukrainie, zbrojenia, co z dostawami broni dla Ukrainy, Emmanuel Macron, pomoc dla Ukrainy, broń
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Фота: Emmanuel Macron / Twitter

«Магчыма, у нейкі момант – я гэтага не жадаю, не буду браць на сябе ініцыятыву – спатрэбяцца наземныя аперацыі, якімі б яны ні былі, для супрацьдзеяння расейскім сілам. Моц Францыі ў тым, што мы можам гэта зрабіць», – сказаў палітык.

Паводле яго, французскі Генштаб рыхтуецца «да любых сцэнарыяў». І шмат «зусім не малых» краінаў Еўропы «падтрымліваюць лінію Францыі», дадаў Эманюэль Макрон.

Паводле Le Monde, Францыя распрацоўвала план адпраўкі сваіх вайскоўцаў у Адэсу з лета 2022 года. «У любым выпадку, у надыходзячым годзе мне давядзецца паслаць некаторых хлопцаў у Адэсу», – сказаў Макрон на закрытай сустрэчы ў лютым.

Hавiны
«Мы не можам дазволіць Расеі думаць, што яна пераможа». Макрон заклікаў вырабляць больш зброі для Украіны
2024.01.19 22:01

Для краінаў Еўропы і іншых чальцоў вайсковага блока NATO, прыйшоў час актыўных дзеянняў. Гэтак у каментары «Белсату» палітолаг, спецыяліст у нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак пракаментаваў звесткі пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну.

Паводле яго, да гэтага заходнія краіны штурхае нявызначанасць з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, дзе да ўлады можа прыйсці ізаляцыяніст Доналд Трамп. Што датычыць Францыі, прэзідэнт якой Макрон найбольш рашуча прасоўвае пытанне магчымага ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну, то яна даўно імкнулася да дамінавання ў Еўропе – «гэта нармальна», дадаў Казак.

Каментар
Палітолаг: Войскі краінаў NATO ва Украіне маглі б стаць каля мяжы з Беларуссю
2024.03.11 19:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў