Беларусы за суткі сабралі грошы для шахматыста, які выступіў супраць гвалту


Цяпер Уладзіслаў Кавалёў мае сродкі для паездкі на чэмпіянат свету ў Самарканд, піша «Наша Ніва».

Уладзіслаў Кавалёў.
Фота: globalgiving.org

Праз сваю грамадзянскую пазіцыю Кавалёў не мае падтрымкі Беларускай федэрацыі шахмат. Таму на чэмпіянат свету па рапідзе і бліцы, што пройдзе ва Узбекістане з 25 па 30 снежня, будзе заяўлены ад Міжнароднай федэрацыі. Усе выдаткі для падрыхтоўкі і ўдзелу ў ЧС Уладзіслаў вымушаны пакрываць самастойна.

15 снежня была абвешчана сума збору – 1600 долараў (1470 еўра). Гэтая сума пакрывала б выдаткі на падрыхтоўку, размяшчэнне і арганізацыйныя пытанні падчас удзелу ў чэмпіянаце свету. Па стане на раніцу суботы сабрана 1500 еўра, зроблена 38 ахвяраванняў. Але збор працягваецца.

Уладзіслаў Кавалёў – падпісант адкрытага ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама падпісант міжнароднай антываеннай дэкларацыі спартоўцаў.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў