У Менску ўвялі новы адзіны праезны на наземны транспарт і метро


Сістэма аплаты транспарту ў Менску можа стаць прасцейшай, а можа яшчэ больш ускладніцца: з 16 жніўня пачынае дзеяць адзіны праезны на ўсе віды гарадскога транспарту. Старыя праезныя на тры ці два віды наземнага транспарту, відаць, знікнуць (хоць пра гэта наўпрост не паведамляюць).

Менскае метро. 14 красавіка 2020 года.
Фота: minsknews.by

Новы адзіны праезны каштуе 51 рубель 5 капеек за безлімітныя паездкі на месяц або 30 дзён з выбранай даты – калькулятар тарыфаў тут. Гэта выгадней за ранейшы праезны на аўтобус, тралейбус, трамвай і метро, што каштаваў 69,86 рубля.

Адзіны праезны можна купіць таксама на 10 ці 15 дзён. Усе віды адзінага праезнага ўключаюць экспрэсныя аўтобусы, але не ўключаюць электрычак «гарадскіх лініяў».

У чым адрозненне новага адзінага білету на чатыры віды ад ранейшых праезных на чатыры віды, «Менсктранс» не тлумачыць. Расказваюць толькі, што «будуць дадатковыя зручнасці» і што «грамадзяне будуць адчуваць сябе вольнымі ў выбары транспарту».

Таксама з указаў і тлумачэнняў «Менсктрансу» не відавочна, ці знікнуць з продажу ранейшыя праезныя на два віды транспарту – вядома, што праезны на месяц на адзін від наземнага транспарту будзе каштаваць 38,25 рубля, на метро на месяц – 40,50 рубля, што захаваюцца розныя білеты на пэўную колькасць паездак.

Безлімітных праезных на два ці тры віды наземнага транспарту на месяц у новых тарыфах няма, з чаго можна зрабіць выснову, што прадаваць іх не будуць. Але ёсць праезныя на тры віды на пэўную абмежаваную колькасць паездак (на 1, 3, 7, 10 і гэтак далей да 100) і на 1, 2 ці 3 дні. Пачынаючы з 10 дзён, праезных на тры віды няма.

Пра адзіны праезны менскія ўлады загаварылі ў пачатку года: казалі, што на яго ўвядзенне спатрэбіцца некалькі гадоў.

Сістэма тарыфаў «Менсктрансу» даволі складаная: напрыклад, існуе спалучаны праезны на гарадскі транспарт і прыгарадныя электрычкі «гарадскіх лініяў» – адзін від гарадскога транспарту плюс электрычкі каштуе 105,15 рубля на месяц, а на ўсе віды гарадскога транспарту плюс электрычкі чамусьці каштуе менш, 91,19 рубля на месяц.

Аналітыка
«Які транспартны цэх гэта прыдумаў?» Улады зрабілі беларускую лацінку сімвалам пратэсту
2023.04.08 12:38

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў