«Беларусы, я вас люблю». Грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага сабралі менш чым за содні


15 красавіка ўкраінскі блогер BalaganOff абвесціў «мегазбор» 45 тысячаў долараў на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Сёння ён паведаміў, што грошы сабралі. «Беларусы, я вас люблю», – напісаў блогер на патрабаванне зладзіць новы краўдфандынг, бо «не ўсе паспелі заданаціць».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: belwarriors / Telegram

«Мы з вамі пачынаем мегазбор «Беларусам ад беларусаў» на 100 дронаў для палка Каліноўскага! Хтосьці не верыць, што ў нас усё атрымаецца, хтосьці нават марыць, каб не атрымалася, аднак мы з вамі ведаем, што Добрых Людзей Болей!» – напісаў напярэдадні ўкраінскі блогер BalaganOff (Аляксандр Рыкаў).

Ён планаваў штодня справаздачыцца пра тое, як ідзе збор. Аднак хапіла толькі аднаго стрыму – сёння блогер паведаміў, што неабходную суму (45 тысячаў долараў) сабралі. Ён падзякаваў усім за дапамогу і звярнуўся да каліноўцаў:

«Усім добраахвотнікам нізкі паклон. Беражыце сябе і знішчайце акупантаў».

Паспяховы краўдфандынг пракаментаваў камандзір палка Каліноўскага Дзяніс (Кіт) Прохараў:

«Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору. Дзякуй за вашае адзінства! Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца».

BalaganOff у сваім канале апублікаваў скрыншот сторыз з Instagram з патрабаваннем зладзіць новы збор, бо «не ўсе паспелі заданаціць». «Беларусы, я вас люблю», – напісаў блогер.

Ваяры
«Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне», – былы стралок палка Каліноўскага
2024.04.07 18:45

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў