Беларусь – у топ-10 краінаў з найбольшай колькасцю жыхароў з дыягназам «дэпрэсія»


Беларусь трапіла ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу краінаў па колькасці людзей з выяўленай дэпрэсіяй. У сярэднім выпадкі дэпрэсіі складаюць 3,9% ад агульнай колькасці насельніцтва. У Беларусі гэты паказнік – 5,6% ці 510 754 чалавекі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Такія лічбы прыводзяцца ў даследаванні, якое праводзіў партал Country Cassette на падставе дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Рэйтынг, укладзены па выніках даследавання, закранае 180 краінаў свету. Беларусь сярод іх – на 8 месцы.

На першым месцы – Украіна. Там 6,3% насельніцтва маюць дыягназ «дэпрэсія». Гэта больш за 2,8 мільёнаў чалавек. На другім месцы – ЗША з 5,9% насельніцтва (17,5 мільёнаў чалавек). Таксама 5,9% людзей з дэпрэсіяй у Аўстраліі і Эстоніі.

5,6% жыхароў маюць дэпрэсію не толькі ў Беларусі, але і ў Фінляндыі і Літве.

Найбольш рэдка дэпрэсія сустракаецца на Саламонавых выспах – 2,9% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Трэба пагаварыць
Як нас забівае стрэс: анкалогія, панічныя атакі, лішняя вага
2022.10.23 13:05

У рэйтынгу па колькасці суіцыдаў Country Cassette Беларусь апынулася на 12 месцы – 21,2 самагубстваў на 100 тысяч жыхароў. Мужчынаў у гэтай статыстыцы больш, чым жанчын.

Па колькасці суіцыдаў Беларусь абагналі Расея – на 9 месцы з 25,1 выпадкаў на 100 тысячаў насельніцтва, Літва – на 7 месцы – там здзяйсняюць самагубства 26,1 чалавек на 100 тысячаў жыхароў.

На першым месцы па колькасці суіцыдаў – дзяржава-анклаў Лесота, аточаная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай: там колькасць суіцыдаў на 100 тысяч чалавек сягае 72,4.

Hавiны
У Мазыры скончыў жыццё самагубствам працаўнік НПЗ
2024.03.02 17:59

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў