Палітвязня Сяргея Спарыша абвінавачваюць у перашкодзе працы ЦВК


Вярхоўны Суд канкрэтызаваў інфармацыю Генпракуратуры аб крымінальнай справе ў дачыненні пяці асобаў, якіх абвінавачваюць у рыхтаванні да масавых беспарадкаў, а аднаго з іх – у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркаму (арт. 191 КК). Паводле гэтага артыкулу абвінавачваюць палітвязня, актывіста партыі «Народная грамада» Сяргей Спарыша. Паводле гэтага артыкулу таксама абвінавачваюць Сяргея Ціханоўскага, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вярхоўны Суд паведамляе, што абвінавачаным паводле арт. 191 Крымінальнага кодэксу («Перашкода працы Цэнтрвыбаркаму») з’яўляецца палітзняволены актывіст партыі «Народная грамада» Сяргей Спарыш. Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Такое ж абвінавачанне інкрымінуюць і Сяргею Ціханоўскаму.

Hавiны
Генпракуратура накіравала ў суд справу аб рыхтаванні масавых закалотаў і перашкодзе ЦВК. Гаворка можа ісці пра Статкевіча
2021.03.15 14:49

Акрамя гэтага, Спарыша вінавацяць паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 («Рыхтаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках») і ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Затрыманне Спарыша ў судзе.
Фота: spring96.org

Справу супраць Сяргея Спарыша і яшчэ чатырох асобаў будзе разглядаць Менскі абласны суд. На лаве падсудных будуць палітвязні, адміністратары телеграм-каналу «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч і давераная асоба Святланы Ціханоўскай Антаніна Канавалава, палітвязень, блогер тэлеграм-каналу «Армія з народам» Сяргей Коршун і Я. Прывалаў. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 («Рыхтаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках»), ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»). Дата суда пакуль невядомая.

Hавiны
«Не дапускаў, што мы можам захраснуць на сярэдзіне». Ціханоўскі адказаў на пытанні беларусаў
2021.03.15 10:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў