СМІ паведамляюць пра магутны выбух у Растове-на-Доне


16 лютага каля 13-й гадзіны паводле мясцовага часу жыхары расейскага Растову-на-Доне пачулі гукі магутнага выбуху. Моцны грук пачулі не толькі ў розных раёнах гораду, але і ў іншых гарадах вобласці: Азове, Батайску, Аксаі і нават у Шахтах, піша растоўскі партал 1rnd.ru.

Растоў-на-Доне.
Фота: Privet-Rostov.ru / Telegram

«Быў адзіночны вуркатлівы гул, ад якога ў доме затрэслася шкло», – распавяла адна з чытачак выдання.

Жыхары Растову паведамлялі таксама, што ва ўсім горадзе спрацавала ахоўная сігналізацыя аўтамабіляў.

Кіраўнік прэс-службы губернатара Растоўскай вобласці Ірына Чацвертакова паведаміла журналістам, што супрацьпаветраная абарона (СПА) над горадам у гэты час не працавала. Вайскоўцы сцвярджаюць тое самае. Што гэта быў за выбух, пакуль невядома.

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў