ГУБАЗіК затрымаў за каментары жанчыну, якая кажа, што працавала ў Савеце Міністраў


Тое, што жанчыну затрымалі, вынікае з «пакаяннага» відэа, апублікаванага на адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў. Яна кажа, што працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце Міністраў Беларусі, піша «Вясна».

Затрыманая ГУБАЗіКам жанчына. Крыніца фота: Вясна / Telegram

«Я працавала ў 1990-я гады ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь, у Савеце Міністраў, далей – часопісы, газеты і гэтак далей», – кажа на відэа затрыманая.

Яна гаворыць, што «ў 2020 годзе паддалася агульнай хвалі ўплываў» і «прысутнічала на некалькіх маршах», а таксама абмяркоўвала са сваякамі «нейкія моманты, датычныя палітыкі». Жанчына прызнаецца, што была падпісаная на некалькі каналаў і што працаўнікі ГУБАЗіКу знайшлі ейныя «каментары і перапіскі».

З допісу тэлеграм-каналу, набліжанага да Міністэрства ўнутраных справаў, вынікае, што жанчыну арыштавалі на 15 содняў.

Агляд
Самыя чалавечныя і найбольш жорсткія турмы свету: як на іх тле выглядае Беларусь?
2024.02.16 07:07

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў