Tinder сыходзіць з Беларусі


Дэйтынгавы сэрвіс Tinder абвесціў пра свой сыход з нашай краіны – з 15 лютага 2024 года карыстальнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі не змогуць карыстацца прыкладаннем.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: unsplash.com

Амерыканская кампанія Match Group – уласнік Tinder, разаслала карыстальнікам паведамленне пра спыненне працы сваіх сэрвісаў у Беларусі.

«Вы зможаце працягваць выкарыстоўваць любую актыўную падпіску да 15 лютага 2024 года. Паўторныя падпіскі, працяг якіх запланаваны да 15 лютага, не будзе працягвацца аўтаматычна, і з вас больш не будзе брацца плата за падпіску. Калі вы набылі падпіску на 6 ці 12 месяцаў, тэрмін дзеяння якой сканчаецца пасля 15 лютага, яна не будзе працягнутая аўтаматычна, і вы зможаце запытаць вяртанне сродкаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
З Беларусі сыходзяць заходнія брэнды, а Лукашэнка за гэта дзякуе Богу
2022.11.18 14:31

З 15 лютага карыстальнікі Tinder у Беларусі больш не змогуць рабіць пакупкі ў прыкладанні ці набываць расходныя матэрыялы кшталту Super Likes і Boosts.

«Мы рэкамендуем вам выкарыстаць любыя расходныя матэрыялы, якія вы набылі, да 15 лютага 2024 года. Калі ў вас засталіся нявыкарыстаныя расходныя матэрыялы, пасля 15 лютага вы зможаце запытаць зварот сродкаў», – кажа кампанія.

Выдаліць уліковы запіс у Tinder ў наладах можна да 15 лютага. Пасля выдаленне будзе магчымае з дапамогай інструменту «Кіраванне маім уліковым запісам».

Летась 30 чэрвеня Tinder сышоў з Расеі. Сваё рашэнне тады Match Group абгрунтавала «адданасцю да абароны правоў чалавека».

Hавiны
Віцэ-прэм’ер распавёў, як заходні бізнес спрабуе вярнуцца ў Беларусь
2023.11.22 18:35

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў