Бойня ў сяле Гроза. Сваякі штодзень хаваюць забітых


Пасля ракетнага абстрэлу 5 кастрычніка ў паселішчы штодзень праходзяць пахаванні. Людзі абсалютна спустошаныя. Паводле работніка могілак, за гэтыя некалькі дзён было пахавана больш людзей, чымся за ўвесь год. Хавалі цэлыя сем’і. Асабліва цяжкім быў дзень, калі адначасова хавалі 17 жыхароў сяла Гроза. Людзі размаўлялі з журналістамі, але ім было нялёгка. Усе плакалі.

Руіны крамы і кавярні, разбураныя расейскімі ракетамі. Гроза, Харкаўская вобласць, Украіна. 12 кастрычніка 2023 года.
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

5 кастрычніка ў кавярні, размешчанай у адной з крамаў Грозы, праходзіла цырымонія памінання загінулага афіцэра, таму ў будынку было шмат людзей. Паводле звестак МУС, агулам у Грозе пражывае каля 300 асобаў – кожны пяты жыхар загінуў у выніку ракетнага абстрэлу.

Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

Толькі праз тыдзень пасля масавага забойства судмедэксперты апазналі целы ўсіх 59 загінулых.

– Усе ахвяры былі тутэйшыя. Пенсіянеры, лекары, фермеры, настаўнікі, бізнесоўцы. Усе яны былі цывільнымі. Былі забітыя некалькі пакаленняў адных сем’яў, – паведаміў міністр унутраных справаў Ігар Клымэнка.

Паводле яго, 19 асобаў былі ідэнтыфікаваныя з дапамогаю мабільных ДНК-лабараторыяў. Для гэтага эксперты-крыміналісты паліцыі ўзялі ўзоры ў сваякоў. Адзін з загінулых, 60-гадовы мужчына, быў апазнаны судмедэкспертамі па 20 частках цела.

Яшчэ двое былі апазнаныя дзякуючы асабістым рэчам, знойдзеным у дамах ахвяраў, бо ў іх не было прамых сваякоў, з якімі можна было б параўнаць профілі ДНК.

12 кастрычніка былі пахаваныя тры жанчыны з сям’і вайскоўца Андрэя Козыра.

Сваякі вайскоўца Андрэя Козыра хаваюць ахвяраў расейскага абстрэлу ў сяле Гроза, Харкаўская вобласць, Украіна. 12 кастрычніка 2023 года.
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат
Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла, што напад дапамаглі ўчыніць двое былых жыхароў сяла. 30-гадовы Уладзімір Мамон і яго малодшы брат, 23-гадовы Дзмітрый Мамон падчас акупацыі Грозы перайшлі на бок Расеі і атрымалі пасады ў акупацыйнай адміністрацыі. Яны збеглі ў Расею перад вызваленнем сяла, але працягвалі дыстанцыйна ствараць сетку інфарматараў на вызваленай Украінай тэрыторыі. Пад выглядам звычайнага ліставання яны збіралі звесткі аб масавых імпрэзах і размяшчэнні ўкраінскіх войскаў. Так яны даведаліся пра пахаванне ўкраінскага абаронцы і памінках у кавярні. СБУ ўстанавіла: яны ведалі, што ў выніку нападу могуць пацярпець мірныя жыхары, у тым ліку іх знаёмыя з сяла.

pp/belsat.eu

Стужка навінаў