Адвакаткі, якія баранілі анархістаў, затрыманыя ў адміністратыўным парадку


Дзвюх адвакатак, якія ўдзельнічалі ў працэсе ў справе анархістаў, затрымалі раніцай 12 верасня «ў адміністратыўным парадку». Пра гэта паведаміў звязаны з МУС ананімны Telegram-канал «Сводки центра».

З паведамлення на тэлеграм-канале вынікае, што затрыманыя адвакаткі правядуць за кратамі 80–120 содняў. Нібыта на такія адміністратыўныя тэрміны жанчыны «нарэпосцілі з забароненых рэсурсаў». ГУБАЗіК удакладняе, што цягам гэтых содняў будзе вырашана, ці выставяць жанчынам абвінавачанні ў крымінальных злачынствах. Канал публікуе «пакаянныя» відэа з удзелам затрыманых. Іхных імёнаў не называюць.

Раней той жа канал паведамляў, што затрыманыя адвакаты звязаныя са зліваннем асабістых звестак «сілавікоў» у сеціва і вінаватыя ў распаўсюдзе інфармацыі следства.

14 верасня праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляў, што затрыманага адваката Міхаіла Макарава і ягоную жонку, таксама абаронцу, Вікторыю Гулькову арыштавалі на 15 содняў.

6 верасня ў «справе анархістаў» вынеслі жорсткія прысуды: ад 5 да 17 гадоў пазбаўлення волі, на 9 чалавек сумарна 94 гады. Усіх фігурантаў справы прызналі палітычнымі вязнямі. Падсудных абвінавацілі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку іх вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Hавiны
Затрымалі групу адвакатаў, якія баранілі анархістаў
2022.09.13 15:01

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў