«Няхай рускія ўбачаць!» У Варшаве прайшоў найбуйнейшы з 1989 года ваенны парад


«Пані гэтыя здымкі апублікуе? Няхай рускія ўбачаць!». Мужчына з дзецьмі стаіць каля металічнай агароджы. Ён прыйшоў больш за гадзіну да пачатку параду, каб заняць лепшыя месцы. У Варшаве сёння тэмпература паветра дасягала 35 градусаў па Цэльсіі. Час ад часу па свабоднай ад тэхнікі паласе праязджае машына хуткай дапамогі.

Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У Варшаве з нагоды Дня войска польскага сёння 15 жніўня прайшоў вялікі ваенны парад. Польскія вайскоўцы кажуць што, хутчэй за ўсё, гэта найбуйнейшы парад з 1989 года. У ім прынялі ўдзел 2 тысячы вайскоўцаў, было прадэманстравана каля 200 адзінак вайсковай тэхнікі. Амаль сто самалётаў ды верталётаў праляцелі над сталіцай Польшчы падчас авіяшоу. Міма гледачоў праязджалі амерыканскія танкі Abrams, зенітна-ракетныя комплексы Patriot, рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, паўднёвакарэйскія гаўбіцы K9 ды знішчальнікі FA-50.

У мінулым годзе Польшча ў Паўднёвай Карэі замовіла 48 знішчальнікаў FA-50 і 48 гаўбіц K9, а таксама 180 асноўных баявых танкаў K2. Акрамя таго, Варшава закупіла 366 амерыканскіх асноўных баявых танкаў Abrams.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на пачатку мерапрыемства заявіў, што мэта мадэрнізацыі войска – узброіць польскае войска і стварыць такую ​​сістэму абароны, каб ніхто ніколі не адважыўся напасці.

Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Jacek Dominski / REPORTER / East News
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Beata Zawrzel / REPORTER / East News

Ды дадаў: «Незалежная Украіна, незалежная Беларусь вельмі важныя для незалежнай Польшчы. Для бяспекі нашых межаў. А мы, палякі заўжды трактуем нашыя межы як святыя. Часта ў гісторыі гэтыя межы былі атакаваныя. Польскія вайскоўцы пралявалі сваю кроў, іх ахоўваючы. Але ведаем што ахова межаў адзін з найважнейшых фундаментаў незалежнасці. Абарона нашай усходняй мяжы, мяжы ЕЗ ды НАТА сёння ключавы элемент польскай дзяржаўнай цікавасці».

Нядаўна міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак аддаў распараджэнне павялічыць прысутнасць польскіх войскаў да 10 тысяч чалавек на мяжы з Беларуссю.

Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Beata Zawrzel / REPORTER / East News
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Jacek Dominski / REPORTER / East News
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Wojciech Olkusnik / East News
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum

У склад ВС уваходзяць 172500 служачых. Некалькі дзясяткаў тысяч у складзе добраахвотніцкіх фармаванняў нацыянальнай бяспекі Па планах Варшавы, гэтая лічба павінна ўзрасці да 300 тысяч. Цэнтральны ваенкамат мяркуе, што такая колькасць вайскоўцаў будзе дасягнутая да 2035 года.

Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Pawel Wodzynski / East News
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Варшава, Польшча. 15 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Аліса Ганчар belsat.eu

Стужка навінаў