Як пад Кіевам прайшоў краш-тэст жаночай вайсковай уніформы


Каманда ініцыятывы «Arm Women Now» сумесна з інструктарамі і курсантамі вучэбна-трэніровачнага добраахвотнага фармавання «Легіён-Д» правялі ў Кіеўскай вобласці тэставанне ўзораў уласнай формы, якая была ўзятая за аснову пры распрацоўцы жаночай палявой формы Міністэрствам абароны Украіны. Паглядзіце, як выглядае жаночая ўніформа, якая хутка будзе ўведзена ў ЗСУ.

Па стане на 1 сакавіка 2023 года ў складзе ЗСУ налічвалася 60 538 жанчын, з іх ваеннаслужачых – 42 898, але асобнай вайсковай вопраткі ўкраінскія жанчыны-ваеннаслужачыя не маюць дасюль.
Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum
Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum

«Праблема гендарна-арыентаванага забеспячэння ЗСУ застаецца адкрытай. Нашым абаронцам патрэбна функцыянальная і зручная вайсковая форма» – адзначылі арганізатары праекту.

З мінулага года ініцыятыва «Arm Women Now» сваімі сіламі падрыхтавала і адправіла на фронт больш за 4200 камплектаў жаночай формы.

Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum
Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum

Цяпер жа «Arm Women Now» разам з Міністэрствам абароны Украіны працуе над распрацоўкай летняй палявой формы адзення і бялізны для жанчын-ваеннаслужачых.

«Зручная вайсковая форма – адзін з важных складнікаў, таму што нашыя жанчыны-абаронцы яе носяць кожны дзень», – распавёў Намеснік міністра абароны Украіны Дзяніс Шарапаў у супрацы з праектам.

Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum
Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum
Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў