У Беларусі распачалася прыёмная кампанія ў каледжы і ліцэі


З 15 чэрвеня ў Беларусі стартавала прыёмная кампанія ў каледжах і ліцэях. Гэтыя навучальныя ўстановы даюць магчымасць атрымаць прафесійна-тэхнічную адукацыю, піша міністэрства адукацыі.

Жлобінскі дзяржаўны металургічны каледж. Жлобін, Беларусь. Жнівень 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Сёлета ў нашай краіне 159 ліцэяў і каледжаў прапануюць выпускнікам атрымаць больш за 250 кваліфікацыяў. З 15 чэрвеня ў гэтыя адукацыйныя ўстановы распачаўся прыём дакументаў. Чыноўнікі плануюць прыняць на навучанне 26 тысячаў выпускнікоў.

У бягучым годзе таксама створаныя новыя спецыяльнасці, сярод якіх наладчык абсталявання ў вытворчасці вырабаў з пластмас, фларыст. Некаторыя спецыяльнасці праз нізкае запатрабаванне зніклі.

Hавiны
Міністэрства адукацыі распавяло, колькі ў Беларусі засталося прыватных школаў
2023.06.14 15:53

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў