У Беларусі перастаў працаваць «Tinder»


У Беларусі перастаў адкрывацца папулярны сэрвіс для знаёмстваў «Tinder». Кампанія-ўладальніца прыняла пастанову пра сыход з краіны. Выглядае, што праз VPN карыстацца сэрвісам таксама немагчыма.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: akket.com

Нашыя чытачы паведамілі, што з 15 лютага сэрвіс стаў недаступным. У яго яшчэ можна было ўвайсці цягам першай гадзіны пасля поўначы, але пазней аплікацыя спыніла працу.

Спробы ўвайсці ў сэрвіс з дапамогаю VPN таксама былі малапаспяховымі. Як паведамляе адзін з чытачоў, гэтага хапіла ўсяго на дзве хвіліны, пасля доступ быў страчаны.

Нагадаем, кампанія «Match Group», якой належыць «Tinder», 15 студзеня 2024 года паведаміла пра тое, што пасля 15 лютага беларусы не змогуць уваходзіць у свае акаўнты, карыстацца сэрвісамі ўнутры аплікацыі, а таксама не змогуць атрымліваць доступ да пакупак у самой аплікацыі і да падпісак.

Яшчэ раней, у чэрвені 2022 года, «Tinder» спыніў працу ў Расеі, для карыстальнікаў перастала быць даступнаю галоўная «фішка» аплікацыі – свайпы для ўтварэння пары, таксама сталася немагчымаю рэгістрацыя ў ёй з расейскага нумару, а сама аплікацыя знікла з «Google Play» і «App Store».

Агляд
Беларусам – да Дня святога Валянціна. Дзе знаёміцца пасля сыходу «Tinder»
2024.01.17 12:12

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў