Старшыня Менгарвыканкаму распавёў, як будзе выглядаць новы мост на Нямізе


На месцы будаўніцтва новага мосту на Нямізе распачалося бурэнне дадатковых свідравінаў для далейшага ўсталявання апораў, паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню Менгарвыканкаму Уладзіміра Кухарава.

Будаўніцтва новага мосту на Нямізе.
Фота: Onliner.by

Для паскарэння працэсу бурэння свідравінаў на месца працаў дастаўленыя дзве трансфарматарныя падстанцыі для абагравання.

Hавiны
Калядны цуд у Менску, або топ-10 падзенняў мастоў у свеце ў ХХІ стагоддзі паводле колькасці ахвяраў
2022.01.14 11:24

У свідравінах дыяметрам 1,2 метры будзе падрыхтаваны фундамент (залітае маналітнае збудаванне), усталяваныя бетонныя стойкі цэнтральных калонаў. То бок, пад цэнтральнай часткай мосту будуць дадатковыя падпоры аснавання.

Будаўніцтва новага мосту на Нямізе.
Фота: Onliner.by

«Але пры гэтым новы мост будзе больш лёгкі, не такі масіўны, як мінулы. І падымем яго крыху вышэй, чым было. Намалявалі ўжо праект падсветкі, – распавёў Кухараў. – У суботу на аб’ект паступаюць бэлькі будучага перакрыцця, яны былі вырабленыя ў паскораныя тэрміны».

Будаўніцтва новага мосту вядзецца кругласутачна.

Hавiны
«Развярнуўся і пабег». Выратаваны ад падзення моста на Нямізе расказаў, як усё было
2022.01.09 13:59

Пуцеправод на праспекце Пераможцаў над вуліцай Нямігаю ў Менску абрынуўся ўначы 8 студзеня. Ніхто не пацярпеў. У сувязі са здарэннем Следчы камітэт распачаў дзве крымінальныя справы – паводле ч. 1 арт. 305 КК РБ («Парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў падчас будаўніча-мантажных працаў») і ч. 2 арт. 428 КК («Службовая нядбайнасць»).

Пабудаваць новы мост менскія гарадскія ўлады абяцаюць цягам месяцу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў