У Нямеччыне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі


У нямецкім выдавецтве «Edition Fototapeta» па-нямецку выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі. Выданне мае назву «Wenn du durch die Hölle gehst, dann geh weiter» («Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся»).

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Улетку 2020 года тварам беларускай рэвалюцыі сталі жанчыны. Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў яны вынеслі сваю краіну ў загалоўкі навінаў сусветнай прэсы. Рэжым адрэагаваў жорсткімі рэпрэсіямі, і цяпер нормай сталі ўсё больш працяглыя турэмныя тэрміны за ўсё больш абсурдныя «злачынствы». Але сярод паўсядзённага жыцця, поўнага пераследу, гвалту і тэрору, паказанні жанчын з турмаў Беларусі, сабраныя тут, ёсць знакам годнасці і вытрымкі», – гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

У яе ўвайшлі сведчанні палітзняволеных жанчын Беларусі: Юліі Слуцкай, Марыі Калеснікавай, Кацярыны Андрэевай, Наталлі Хершэ, Вольгі Класкоўскай, Насты Лойкі, Марфы Рабковай, Алены Гнаўк, Ганны Комар, Вольгі Шпарагі, Інгі Ліндарэнкі.

Для ілюстрацыі на вокладку скарыстаны здымак з суда над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.

Складальніца кнігі – вядомая рэжысёрка і драматургіня Кардэлія Дворак, яна не раз выказвала салідарнасць з Беларуссю, была сімвалічнай хроснай некаторых палітвязняў.

Hавiны
Еўрапарламент прыняў тэрміновую рэзалюцыю пра лёс беларускіх палітвязняў
2023.12.14 13:16

У Еўрапарламенце 14 снежня адбыліся дэбаты пра лёс беларускіх палітвязняў, у выніку якіх была прынятая рэзалюцыя з патрабаваннем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, зняцця з іх усіх абвінавачанняў і кампенсацыі нанесенай шкоды.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў