Прадстаўнік «Хамасу» дапусціў, што арганізацыя можа прызнаць Ізраіль


Высокапастаўлены прадстаўнік «Хамасу» Муса Абу Марзук выказаў здагадку, што групоўка палестынскіх баевікоў можа прызнаць Ізраіль у якасці кроку да спынення даўніх рознагалоссяў паміж палестынскімі групоўкамі. Пра гэта паведамляе «Al-Monitor».

Баевікі «Хамас».
Фота: 7kanal.co.il

У сваім офісе ў сталіцы Катару Досе Муса Абу Марзук прыкладна праз два месяцы пасля нападу «Хамасу» на Ізраіль праявіў асцярожны тон адносна габрэйскай дзяржавы.

«Вы павінны прытрымлівацца афіцыйнай пазіцыі. Афіцыйная пазіцыя заключаецца ў тым, што [Арганізацыя вызвалення Палестыны] прызнала дзяржаву Ізраіль», – заявіў прадстаўнік «Хамасу» адносна перспектываў палестынскай еднасці.

Арганізацыя вызвалення Палестыны, што аб’ядноўвае большасць палестынскіх фракцыяў, акрамя «Хамасу» і Ісламскага джыхаду, афіцыйна прызнала права Ізраілю на існаванне і адмовілася ад тэрарызму ў 1993 годзе. Узамен Ізраіль прызнаў ААП як прадстаўніка палестынскага народу. «Хамас» ад прызнання адмаўляўся і заяўляў пра неабходнасцю знішчэння Ізраілю.

Заява Абу Марзука прагучала неўзабаве пасля таго, як кіраўнік палітбюро «Хамасу» Ісмаіл Ганія заявіў, што адкрыты для перамоваў пра спыненне вайны і «навядзенне парадку ў палестынскім доме як на Заходнім Беразе, так і ў Сектары Газа», што патэнцыйна можа прывесці да «палітычнага шляху, які забяспечвае права палестынскага народу на незалежную дзяржаву са сталіцай у Ерусаліме», піша Cursor.info.

«The Times Of Israel» адзначае, што заява Абу Марзука патэнцыйна паказвае на ціск, які адчувае «Хамас» падчас супрацьстаянне з Ізраілем.

7 кастрычніка «Хамас» з саюзнымі групоўкамі напаў на Ізраіль, масава забіваючы вайскоўцаў і цывільных жыхароў. У адказ Ізраіль пачаў наземную аперацыю ў Сектары Газа.

Агляд
Што за арганізацыі «Хамас» і «Хізбула», якія абвясцілі вайну Ізраілю. І хто стаіць за імі
2023.10.10 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў