Мілан развітваецца з Бэрлюсконі. Фотаздымкі


14 чэрвеня ў Італіі развіталіся з былым прэм’ер-міністрам краіны Сільвіё Бэрлюсконі, які памёр ва ўзросце 86 гадоў у шпіталі Сан-Рафаэле 12 чэрвеня. Урачыстая імша адбылася ў Міланскім саборы ў гістарычным цэнтры гораду. Фатограф Ян Лісіцкі паназіраў за людзьмі, якія сабраліся тут.

Пахаванне Бэрлюсконі
Мужчына фатаграфуецца на фоне партрэту Сільвіё Бэрлюсконі побач з тэатрам Ла Скала. Мілан, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Карэспандэнт «Белсату» перадае, што Міланскі сабор быў аточаны металічнымі бар’ерамі, бо ўнутры знаходзіцца сямʼя Бэрлюсконі, прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэлля і прэмʼер-міністр краіны Джорджа Мэлёні, а таксама дзясяткі мэраў італьянскіх гарадоў. Побач была выстаўленая ганаровая варта і дзяжурылі паліцыянты. Усяго ў будынку сабора на пахаванні Бэрлюсконі прысутнічалі каля 2 тысяч чалавек.

Пахаванне Бэрлюсконі
Людзі назіраюць за трансляцыяй пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Паліцыянты на галоўнай плошчы Мілану перад пачаткам цырымоніі развітання з Сільвіё Бэрлусконі. Мілан, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

З самага ранку на плошчы ля сабору пачалі збірацца людзі, перад пачаткам пахавання, прызначанага на 15-ю, яна была запоўненая цалкам. Улады гораду паставілі ля Міланскага сабору два вялікія тэлеэкраны, на якіх вялася трансляцыя імшы.

Пахаванне Бэрлюсконі
Людзі назіраюць за трансляцыяй пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Людзі глядзяць трансляцыю пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Жанчына глядзіць трансляцыю пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Людзі назіраюць за трансляцыяй пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Партртэ Сільвіё Бэрлусконі побач з тэатрам Ла Скала ў Мілане, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Мужчына побач з Міланскім саборам падчас пахавання Сільвіё Бэрлюсконі. Мілан, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Мужчына падчас пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Пахаванне Бэрлюсконі
Людзі на плошчы каля Міланскага сабору падчас пахавання Сільвіё Бэрлюсконі ў гістарычным цэнтры Мілану, Італія. 14 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Сільвіё Бэрлюсконі тройчы займаў пасаду прэм’ер-міністра Італіі і быў адным з самых багатых бізнесоўцаў краіны. У палітыка была хранічная лейкемія, таксама некалькі тыдняў таму ён ужо трапляў у шпіталь з пнеўманіяй і правёў там 45 дзён.

Агляд
Карупцыянер, сябар Пуціна і абаронца Лукашэнкі. Топ-5 фактаў пра Сільвіё Бэрлюсконі
2023.06.12 20:32

Ян Лісіцкі belsat.eu

Стужка навінаў