Медыкі лічаць, што цяпер паступленне ў медуніверсітэт прыраўноўваецца да самазабойства


Міністэрства аховы здароўя прыняла пастанову, якая ўдакладняе некаторыя моманты размеркавання выпускнікоў медуніверсітэтаў і маладых лекараў. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Медыкі ў размове з «Белсатам» кажуць, што ў выніку новаўвядзенняў па прывязцы выпускнікоў да месца працы, паступленне цяпер у медуніверсітэт прыраўноўваецца да самазабойства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

Згодна з пастановай мінздароўя №44 ад 17 сакавіка 2023 года «Аб пытаннях пераразмеркавання, перанакіравання на працу выпускнікоў, маладых спецыялістаў», рашэнні аб пераразмеркаванні або перанакіраванні маладых медыкаў будзе ўзгадняць адмысловая камісія. Пастанову прынялі ў сувязі з «неабходнасцю цэнтралізаванага рэгулявання кадравага забеспячэння арганізацыяў аховы здароўя, замацавання медкадраў на працоўных месцах, забеспячэння якасці і даступнасці меддапамогі насельніцтву».

Медыкі кажуць, што насамрэч пастанова не прынясе станоўчых вынікаў.

«Міністэрства не працуе на перспектыву, але вырашае праблемы тут і цяпер. Паставілі задачу закрыць усе кадравыя дзіры любым коштам, яны гэта і робяць, але на перспектыву гэта не працуе. Мы абмяркоўвалі з калегамі, што цяпер, каб паступаць у медычны ўніверсітэт – то трэба быць проста самазабойцам. Праграмы ўвесь час змяняюць, каб пасля твой дыплом нельга было настрыфікаваць у іншых краінах. Потым 5 гадоў могуць прымусіць адпрацоўваць. Гэта проста самазабойства», – кажа Ірына, якая скончыла ўніверсітэт амаль 10 гадоў таму.

Hавiны
ІТ-сфера Беларусі ў 2022 годзе засталася без 10 тыс. працаўнікоў, медыцына – без 6 тыс.
2022.08.31 10:31

Ірына распавядае, што размеркаванне было заўсёды. Бюджэтнікі павінныя адпрацоўваць 2 гады, але да гэтага дадаецца яшчэ год інтэрнатуры. Пасля гэтага можна пераразмеркавацца, але мінздароўя дазваляла гэта зрабіць толькі па вельмі малой колькасці прычынаў. Напрыклад, жонка, або муж служаць ва Узброеных сілах, або МНС і калі яны працуюць у іншым горадзе, тады можна пераразмеркавацца на падставе іх працы. Да таго ж былі медычныя прычыны, калі вы з’яўляецецся апекуном дзіцяці, якое мае інваліднасць і патрабуе лячэння. Або бацькі-інваліды і пражываюць у іншым горадзе.  Гэта, кажа Ірына, заўсёды вырашалася праз міністэрства. Трэба было атрымаць адмацаванне ад таго месца, куды вас размеркавалі і атрымаць дазвол на пераразмеркаванне ў іншае месца. Але гэта не асабліва распаўсюджаным было.

«Новыя заканадаўчыя акты яшчэ больш абмяжуюць магчымасць пераразмеркавання. Даўно вядуцца размовы пра тое, каб бюджэтнікі адпрацоўвалі на месцы 5 гадоў. Але ўжо цяпер тыя, хто паступае паводле мэтавага накіравання,  адпрацоўваюць 5 гадоў. У такой сітуацыі атрымліваецца, што студэнт заканчвае ўніверсітэт у 24-25 гадоў. Пасля гэтага трэба адпрацаваць год інтэрнатуры і 5 гадоў размеркавання, у выніку медыку ўжо будзе каля 30 гадоў. Вядома, што ў такім узросце людзі абзаводзяцца сям’ёй, дзяцьмі, чалавеку ўжо будзе складаней недзе з’ехаць», – кажа Ірына.

Аналітыка
Будзем п’янымі і дурнымі? Медыцына і адукацыя Беларусі працягваюць дэградаваць
2023.05.11 10:34

Акрамя заканадаўчых актаў існуе і негалосная практыка, якая не на карысць медыкаў, распавядае суразмоўца «Белсату». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, калі медык адмовіцца ад сваёй працы далей пасля адпрацавання размеркавання, то галоўныя лекары, якія ведаюць адзін аднаго, будуць адмаўляць медыку ў працаўладкаванні.

«Цяпер я думаю, што гэта ўвогуле стане немагчымым, ды і міністэрства будзе адмаўляць усім, хто пажадае недзе пераразмеркавацца», – кажа медык.

Падрыхтоўка да размеркавання

Выпускнік медуніверсітэту на ўмовах ананімнасці распавёў «Белсату», што яшчэ восенню-зімой студэнты 6 курса пачынаюць збор аб ранейшых месцах практыкі, якія навуковыя працы пісалі, пра свой сямейны стан, месца рэгістрацыі, а таксама ільготы па стане здароўя. Прыкладна ў гэты ж час на сайце ўніверсітэту з’яўляецца дакумент з вакансіямі ў больніцах краіны. Але ў дакуменце не заўсёды поўна адлюстроўваецца рэальная сітуацыя, звяртае ўвагу медык.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Віцебскі медычны ўніверсітэт.
Фота: Белсат

Студэнты ў сваю чаргу павінныя ўказаць у сваіх дакументах прыярытэтныя месцы працы, куды яны хочуць працаўладкавацца. У лютым у ВНУ адбываецца папярэдняе размеркаванне, на якое прыязджаюць галоўныя лекары больніц.

ВНУ складае чаргу са студэнтаў: у першых шэрагах студэнты з мэтавым накіраваннем, потым бюджэтнікі і апошнія ў чарзе – платнікі. Вядома, што прыярытэт маюць асобы, якія першыя ў спісе. Яны могуць выбіраць будучае месца працы. Асобы з мэтавым накіраваннем – могуць размеркавацца толькі ў вобласці.

«Адметна, што студэнты, якія навучаюцца на платай аснове, могуць не размяркоўвацца, яны могуць прайсці так званую «платную інтэрнатуру». Летась выпускнік платнік мог заплаціць 900 рублёў па платнай інтэрнатуры. Гэта дазваляе выпускнікам год адпрацаваць, атрымаць сертыфікат і потым самастойна выбіраць месца працы. Цікава, што адміністрацыя ВНУ адмаўляе такую магчымасць, прымушае размяркоўвацца ўсіх і адпрацоўваць 2 гады на абавязковым размеркаванні. Студэнты мусяць ісці ў міністэрства і там дамагацца «платнай інтэрнатуры», – кажа субяседнік «Белсату».

Hавiны
Размеркаваннем медыкаў у Беларусі зоймецца адмысловая камісія
2023.06.14 09:56

Размеркаванне: сэксізм, блат і сувязі

Падчас размеркавання ўлічваецца шмат момантаў, сярод якіх спецыяльнасць, навуковыя працы, мэтавае накіраванне, а таксама сувязі і блат, кажа субяседнік «Белсату». Камісіі часта зусім не цікава, куды хоча накіравацца выпускнік, яму могуць або прапанаваць нешта, або проста паставяць перад фактам.

Агулам паседжанне выглядае так, што заходзіць студэнт, зачытваюць яго дадзеныя, а прадстаўнікі больніц могуць крычаць, што яны гатовыя ўзяць гэтага выпускніка, прадстаўнікі іншых медустановаў аспрэчваюць і таксама кажуць, што хочуць узяць на працу гэтага медыка.

Hавiны
«Дзяржаве напляваць і на пацыентаў, і на медыкаў». Доктар у эміграцыі – пра стан беларускай медыцыны
2023.05.12 08:20

 

У апошнія гады пра тое, што шмат лекараў з’ехалі з краіны, з’явілася вельмі шмат вакансіяў. Таму даволі лёгка размеркавацца анестэзіёлагам. Летась практычна ўсіх анестэзіёлагаў пакінулі ў Менску.

Выразна прасочваецца падчас размеркавання сэксізм. Галоўныя лекары аддаюць перавагу выпускнікам, але не выпускніцам.

Медык, які распавядае пра размеркаванне кажа, што не чуў, каб было хабарніцтва, але вельмі часта пытанне размеркавання рэгулююцца паводле знаёмстваў.

Але самае цікавае, паводле лекара, адбываецца далей, калі чалавек прыязджае на працу ў рэгіён.

Умовы для малады спецыялістаў

Звычайна размеркаванаму выпускніку на месцы прапануюць жытло. Часцей гэта пакой у інтэрнаце. Такім маладым спецыялістам можна сказаць, пашанцавала, бо часта людзям прапаноўваюць старую хату ў якой працякае дах. Мала таго, ад спецыяліста патрабуюць жыць у такім доме, маўляў, «трэба наладжваць сувязі з насельніцтвам».

Жытло, якое атрымаў выпускнік медуніверсітэту ў рэгіёне. Фота прадстаўлена «Белсату»

Пасля таго, як Лукашэнка заявіў пра неабходнасць забяспечыць кадрамі перыферыю, то будуць зачыняць усе дзіры, кажа лекарка Ірына. А лекараў за апошнія гады з’ехала вельмі шмат, з перыферыі таксама. Прыйдуць выпускнікі на працу ў інтэрнатуру, але хто іх будзе вучыць на перыферыі? Ніхто, бо няма каму. Тое, што яны прышлюць у раённую больніцу выпускнікоў, гэта не вырашыць праблемы. Гэтыя людзі будуць сядзець 5 гадоў і ненавідзець сваю працу.

«Пасля адпрацавання будзе цякучка, людзі будуць імкнуцца з’ехаць. Дзяржава павінная працаваць не так, што прымусова пасадзіць выпускніка ў нейкую больніцу насуперак ягонаму жаданню, але трэба, каб былі ўмовы, пры якіх выпускнікі самыя будуць хацець застацца, каб быў добры заробак, каб былі неабходнае абсталяванне дыягностыкі. Каб там не проста сядзелі людзі, дзеля кадравай птушачкі, але каб быў у гэтым сэнс. Дзяржава проста прымушае медыка працаваць, ведаючы, што лекар нічога не можа зрабіць», – удакладняе Ірына.

Часта з боку галоўных лекараў існуе цкаванне і патрабаванне браць дадатковыя гадзіны. Медыкі не могуць супрацьстаяць гэтаму патрабаванню і вымушаныя за сімвалічную даплату працаваць ледзь не на 2 стаўкі.

 

Каментар
«Каб было на што абаперціся». Фонд медычнай салідарнасці распачаў кампанію грамадскага маніторынгу сістэмы аховы здароўя
2023.05.24 16:00

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў